Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крэмль рыхтуецца да піар-кампаніі за мяжой 10:55, 16/01/2007
Крэмль мае намер заказаць вялікую піар-кампанію па паляпшэнні іміджу Расеі за мяжой. Як піша “Коммерсант”, у адміністрацыі прэзідэнта абмяркоўваюць, каму даручыць заказ. Сярод прэтэндэнтаў, паводле інфармацыі выдання, юрыдычныя кампаніі Patton Boggs і Hogan & Hartson, піар-кампаніі Weber Shandwick, Burson Marsteller, Barbour Griffith & Rogers, Ruder Finn, а таксама Hill & Knowlton. Чакаюць, што вынікі тэндэру будуць падведзеныя ў самыя блізкія месяцы.
Часткай гэтай маштабнай кампаніі могуць стаць PR-мерапрыемствы па паляпшэнні іміджу “Газпрома”. Паводле дадзеных “Коммерсанта”, адна з даччыных структур газавага манапаліста – ТАА “Газпром экспарт” вядзе перамовы з кансорцыўмам піар-агенцтваў на чале з PBN Company. Вынікам гэтых перамоваў можа стаць трохгадовы кантракт на абслугоўванне расейскага канцэрна на тэрыторыі ЗША і ЕЗ.
Інфармацыю пра перамовы паміж “Газпром экспартам” і PBN Company пацвердзіў намеснік кіарўніка дэпартамента інфармацыйнай палітыкі “Газпрома” Сяргей Купрыянаў, а таксама намеснік прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў. У PBN у панядзелак адмовіліся ад афіцыйных каментароў.
Агульная сума кантракту невядомая. Анак дасведчаныя інфарматары сцвярджаюць, што ў 2007 годзе на паляпшэнне іміджу “Газпром” збіраецца выдзеліць 11 мільёнаў даляраў. Па дадзеных “Коммерсанта”, манапаліст дамагаецца таго, каб з ім больш не асацыявалася імя Уладзіміра Пуціна і яго палітычнага асяродка.
Назіральнікі лічаць, што сёння “Газпром” асабліва моцна патрабуецца ў пісьменнай піар-кампаніі. Нягледзячы на тое, што ў апошнім нафтагазавым канфлікце Расеі і Беларусі ўдзельнічаў не толькі “Газпром”, яго рэпутацыя пацярпела ў першую чаргу, адзначае “Коммерсант”.
Гэта не першы выпадак, калі расейскія ўлады спрабуюць палепшыць свой імідж за мяжой. Летась банкаўскія структуры, блізкія да адміністрацыі прэзідэнта, выдзелілі каля 15 мільёнаў даляраў (па неафіцыйных дадзеных) на інфармацыйна-іміджавае суправаджэнне саміту G8 у Санкт-Пецярбурзе, якое здзяйсняла амерыканская фірма Ketchum.