Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 1617 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МУС абяцае адмяніць прапіску і дазвол на выезд за мяжу
15:42, 16/01/2007

Дазваленчыя штампы на выезд за мяжу ў пашпартах беларускіх грамадзянаў плануецца адмяніць да канца цяперашняга года. Пра гэта сёння паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў на калегіі ўпраўлення ўнутраных спраў Берасцескага аблвыканкама. Адначасова міністр заявіў, што ў хуткім часе ў Беларусі плануецца скасаваць інстытут прапіскі.

Па словах Навумава, пытанне адмены дазваленчага штампа на выезд за мяжу ўжо прапрацоўваецца, а вырашыцца яно, калі будзе створаная аўтаматызаваная сістэма ўліку грамадзянаў на памежных пераходах. “Як толькі гэта будзе зроблена, мы адразу адменім дазваленчы штамп у пашпарце. Спадзяемся, што ўся гэтая праца завершыцца да канца года”, – адзначыў міністр.

У сувязі з гэтым Уладзімір Навумаў паведаміў, што пакуль разглядаецца выкарыстанне для выездаў за мяжу наяўных пашпартоў, але без штампаў. Якія-небудзь прынцыповыя новаўвядзенні, па словах міністра, будуць толькі ў тым выпадку, калі ўзнікне пытанне аб увядзенні іншых дакументаў, якія сведчаць пра асобу, напрыклад, біяметрычных пашпартоў.

У хуткім часе ў Беларусі таксама плануецца скасаваць інстытут прапіскі.

“Інстытут прапіскі скасуецца. Гэта агульнасусветная тэндэнцыя, звязаная з мабільнасцю грамадзянаў, якія ўсё часцей пераязджаюць у сувязі са зменай месцаў працы”, – сказаў міністр. У той самы час ён адзначыў, што нейкая форма рэгістрацыі грамадзянаў у краіне па-ранейшаму будзе прысутнічаць. “Гэта, першым чынам, звязана з эканамічным развіццём: неабходна ўлічваць колькасць пенсіянераў, працаздольных грамадзянаў, дзяцей, гэты аспект важны пры рашэнні цэлага шэрагу іншых пытанняў, напрыклад, налічэнні камунальных плацяжоў”, – растлумачыў Уладзімір Навумаў.

Па словах міністра, аднаразова адмяняць прапіску не плануецца. “Пераход да іншых метадаў уліку ніхто не заўважыць. Ва ўсіх сваіх рашэннях будзем кіравацца тым, каб не ствараць якіх-небудзь нязручнасцяў грамадзянам: прапіска і рэгістрацыя будуць ужывацца паралельна. Плануецца, што па меры таго, як грамадзяне будуць мяняць свае пашпарты, прапіску заменіць рэгістрацыя”, – сказаў Уладзімір Навумаў. Паводле яго слоў, дадзены працэс пачнецца не раней, чым праз адзін-два гады.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: