Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея будзе накіроўваць частку нафты для Еўропы ў абыход Беларусі 13:57, 16/01/2007
Пасля расейска-беларускага нафтавага канфлікту Расея будзе накіроўваць значныя аб’ёмы нафты (для Заходняй Еўропы) ў абыход нафтаправода «Дружба», што праходзіць па тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка мінэканамразвіцця Расеі Андрэй Шаронаў у інтэрв’ю, апублікаваным сёння газетай «Берлінер цайтунг».
«У першую чаргу абмяркоўваецца пытанне аб перанакіраванні нафты ў расейскі балтыйскі порт Прыморск», – паведаміў Шаронаў. Для гэтага прапускная здольнасць гавані, якая знаходзіцца на поўначы ад Санкт-Пецярбурга ў Фінскім заліве, мусіць павялічыцца на 45 млн. тон да 120 млн. тон штогод. Гэта складае палову транзіту расейскай нафты праз Беларусь, паведамляе РСН.