Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 1617 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Газэце «Прессбол» пагражае прыпыненьне
17:39, 16/01/2007

Недзяржаўная спартовая газэта «Прессбол» атрымала папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі. Падпісала папярэджаньне намесьніца міністра Лілія Ананіч. Газэце ў віну ставіцца тое, што ў выходных зьвестках пазначаны няпоўны адрас рэдакцыі, а галоўным рэдактарам пазначаны не кіраўнік УП «Прессбол» – дырэктар Юры Арлоў, а іншая асоба – галоўны рэдактар Уладзімер Беражкоў. Аднак у адпаведнасьці са статутам УП «Прессбол плюс» у прадпрыемстве прадугледжвае дзьве кіраўнічыя пасады: дырэктар і галоўны рэдактар.

Галоўны рэдактар Уладзімер Беражкоў ў інтэрв’ю “Нашай Ніве” адзначыў, што адразу па атрыманьні папярэджаньня ў Міністэрства інфармацыі была накіраваная скарга, але адказу адтуль няма да гэтай пары. Паводле Закону аб друку (артыкул 16) выхад «Прессбола» можа быць прыпынены тэрмінам да трох месяцаў. Беражкоў кажа, што ня можа ўявіць сабе такое разьвіцьцё падзеяў. «Прессбол» спыніць выхад толькі ў тым выпадку, калі зь неба пачнуць падаць камяні», -- кажа ён.

У красавіку 2004 г. «Прессбол» ужо атрымліваў папярэджаньне, за мову газэтных пэрсанажаў Сашы і Сірожы, што тады вялі комікс у газэце. Год таму газэта прайграла суд міністру фінансаў Мікалаю Корбуту, за няправільна зроблены подпіс пад фатаздымкам на першай паласе. Тады рэдакцыя была змушаная сплаціць чыноўніку 30 мільёнаў рублёў, а рэдактар Беражкоў – 10 мільёнаў.

На форуме інтэрнэт-сайту газэты выказваецца меркаваньне, што папярэджаньне "Прессболу" -- гэта пакараньне за крытыку ў газэце кіраўніка хакейнай фэдэрацыі і па сумяшчальніцтве міністра ўнутраных справаў Ўладзімера Навумава.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: