Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Цэнзура расейскіх тэлеканалаў у Беларусі? 11:56, 16/01/2007
Навіны тэлеканала “Россия” у апошнія дні сталі ісці ў Беларусі роўна на гадзіну пазней за звычайны час. Калі раней беларусы глядзелі расейскія навіны ў 13.00, 16.00 і 19.00 па менскім часе, гэта значыць адначасова з расейцамі, то цяпер навіны ідуць у 14.00, 17.00 і 20.00. Адпаведна – на гадзіну пазней за Расею (нагадаем, што паміж Беларуссю і Расеяй розніца ў часе – 1 гадзіна). Супрацоўнік аднаго з расейскіх тэлеканалаў у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 выказаў здагадку, што такім чынам беларускія ўлады стварылі сабе люфт для таго, каб у выпадку неабходнасці цэнзураваць расейскія навіны.
На меркаванне расейскага журналіста, неабходнасць “адгледжваць” расейскія навіны ўзнікла ў сувязі з тым, што ў апошні час на расейскіх тэлеканалах шмат крытыкуюць беларускія улады. Крыніца нагадала, што ў канцы снежня ў Беларусі з праграмы вяшчання тэлеканала НТВ была “выразаная” праграма Уладзіміра Салаўёва “К барьеру!”, прысвечаная беларуска-расейскаму газаваму канфлікту.
Летась навіны тэлеканала НТВ ужо цэнзураваліся. З прычыны крытычнага сюжэту пра сітуацыю ў Беларусі замест вячэрняга выпуску праграмы “Сегодня” паказалі ў запісы дзённы блок навін.
Расейскія тэлеканалы, нагадаем, даўно ідуць у Беларусі ва “ўрэзанным выглядзе”. За іх трансляцыю ў Беларусі адказвае Белтэлерадыёкампанія, якая фармуе сетку вяшчання расейскіх тэлеканалаў на сваё меркаванне.