Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Акцыі салідарнасці прайшлі ў некалькіх гарадах Польшчы (Фота)
17:59, 17/01/2007

Акцыя салідарнасці з Беларуссю прайшла 16 студзеня ў такіх польскіх гарадах як Варшава, Лодзь, Познань, Пултуск.

У Лодзі ў цэнтры горада адбылося перфоменс-галасаванне. Перфоменс быў прысвечаны выбарам дэпутатаў мясцовых Саветаў, якія прайшлі ў Беларусі 14 студзеня. Мэта акцыі--паказаць "справядлівасць" і "дэмакратычнасць" беларускіх выбараў. Падчас “выбараў” праводзілася незалежнае апытанне, мэтай якога было высветліць, як прагаласавала насельніцтва. Аказалася, што большасць апытаных была "супраць". Пасля заканчэння галасавання адбыўся афіцыяльны падлік галасоў, вынікам якога стала стопрацэнтнае "за".

Акцыя працягнулася шэсцем. Людзі ішлі з партрэтамі палітвязняў і зніклых палітыкаў, бел-чырвона-белымі сцягамі і расцяжкамі "Салідарнасць з Беларуссю", "Жыве Беларусь!" Прахожым раздаваліся улёткі "Беларусі сёння патрэбна ваша салідарнасць". Сканчылася мерапрыемства на плошчы Вольносці каля помніка Касьцюшку, дзе былі растаўлены партрэты і запалены свечкі.

Ва Ўроцлаве ўчора адбыўся акустычны канцэрт беларускай музыкі, а ў Пултуску – гэта мястэчка каля Варшавы – у студэнцкіх інтэрнатах, дзе жывуць і беларускія студэнты, выключылі сьвятло ў пакоях і паставілі ў вокнах сьвечкі.

Як мы ўжо паведамлялі, 16 студзеня ў межах Дня салідарнасьці ў Варшаве адбылася прэзынтацыя новага фільма беларускага кінарэжысёра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. Прэзынтацыю арганізаваў “Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”.












напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: