Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэпутат Дзярждумы Расеі: «Было б больш сумленна скасаваць «саюз» з Беларуссю» 10:55, 17/01/2007
«Мне падаецца, што Уладзімір Пуцін даўно ўжо хацеў так або інакш знайсці падставу для таго, каб разарваць гэты славуты «саюз» Расеі і Беларусі, які быў складзены яшчэ пры Барысе Ельцыне. І тут, на маю думку, ёсць два асноўных матывы. Першы – Пуцін не жадае дзяліць папулярнасць з Лукашэнкам. І яму не трэба гэтая аб’яднаная дзяржава. Другі – прагматызм. Бо нашы адносіны з Беларуссю ў рамках гэтага «саюза», безумоўна, для расейскага боку былі эканамічна невыгодныя», – адзначыў дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Віктар Пахмелкін у інтэрв’ю сайту «Маркетинг и Консалтинг».
Па словах дэпутата, цяпер спрабуюць прывесці беларуска-расейскія ўзаемаадносіны ў нейкі прымальны стан.
«Аднак, на мой погляд, было б больш сумленна ўсе-такі гэты «саюз» скасаваць, і афіцыйна абвясціць, што ідэя агульнай дзяржавы Расеі і Беларусі на дадзеным этапе завершаная. І мы пераходзім на новыя адносіны – дзяржавы з дзяржавай. Тады гэта было б больш зразумела і апраўдана. Што датычыцца эканамічнага складальніка, то я лічу, што гэта правільны падыход – я маю на ўвазе тое, што робіць са свайго боку Расея. Але ў палітычным і маральным плане тут, вядома, ёсць некаторыя праблемы», – упэўнены Пахмелкін.