Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Фашысты дагэтуль не знойдзеныя
10:47, 17/01/2007

Трэці месяц дазнаўца УУС Цэнтральнага раёна Менска Ганна Собаль вядзе следства па крымінальнай справе пра апаганенне ў Менску мемарыяла ахвярам Халакоста “Яма”. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН паведаміў супрацоўнік прэс-службы ГУУС Менгарвыканкама Яўген Сачык.

Паводле яго слоў, з моманту ўзбуджэння крымінальнай справы па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса (апаганенне будынкаў і псаванне маёмасці) праведзены ўвесь комплекс неабходных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. “У прыватнасці, былі апытаныя дзесяткі людзей для таго, каб знайсці сведак дадзенага здарэння, праведзена некалькі экспертыз, у тым ліку дактыласкапічная і судова-лінгвістычная. Акрамя таго, для высветлення падазраваных у дадзеным злачынстве паінфармаваныя ўсе міліцэйскія падраздзяленні сталіцы”, – сказаў Я.Сачык.

Аднак, паводле яго слоў, пакуль не дасягнутыя істотныя вынікі ў расследаванні справы і не высветленыя асобы падазраваных у здзяйсненні гэтага злачынства. Расследаванне будзе працягвацца яшчэ як мінімум месяц.

12 лістапада 2006 года невядомымі асобамі быў апаганены мемарыял “Яма”, што знаходзіцца па вуліцы Мельникайте. Тут 2 сакавіка 1942 года фашысты знішчылі 5 тыс. вязняў Менскага гета, а ўсяго за перыяд акупацыі горада ў гады другой сусветнай вайны – 100 тыс. габрэяў.

На абеліску помніка невядомыя намалявалі белай фарбай свастыку памерам 35 на 35 сантыметраў, а таксама выпацкалі белай фарбай фігуры бронзавай скульптурнай кампазіцыі “Апошні шлях”, размешчанай уздоўж прыступак, якія вядуць да цэнтра мемарыяла. За абеліскам і на алеі Праведнікаў народаў свету, што ўваходзіць у склад мемарыяла, знойдзеныя дзве ўлёткі ( яны заклікаюць да “бескампраміснай барацьбы” пры дапамозе “прамога дзеяння” з “юдаізмам і масонствам – ворагамі і здраднікамі бацькаўшчыны”). Улёткі падпісаныя “Фронтам Арыйскага Супраціву “Белая Русь”.

У той самы дзень на фасадзе сталічнага будынка па вуліцы Уральскай у Партызанскім раёне Менска, дзе размешчаны Ізраільскі культурна-інфармацыйны цэнтр пры амбасадзе Ізраіля ў Беларусі, невядомымі былі намаляваныя свастыкі і зробленыя надпісы “Бі жыдоў”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: