Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Абаронца намётавага мястэчка на плошчы Каліноўскага стаў дэпутатам гарсавета
13:59, 17/01/2007

У выканкаме горада Фаніпаля вывешаныя афіцыйныя вынікі галасавання. Дэпутатам Фаніпальскага гарсавета стаў сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Залатар.

У сваіх выбарчых улётках Аляксандр заявіў выбаршчыкам, што за апошнія 10 год прэзідэнцкая вертыкаль праводзіць у выбарныя органы ўлады ўсіх узроўняў толькі сваіх людзей. Таму кішэнныя дэпутаты не цікавяцца, як размяркоўваецца бюджэт раёна, чаму адсутнічае дзяржаўнае будаўніцтва ў горадзе, чаму на ўвесь Фаніпаль і некалькі вёсак усяго адна машына “хуткай дапамогі”, паведамляе прэс-служба АГП.

Аляксандр Залатар агучыў свае прыярытэты: прамыя выбары мэра, рамонт дарог, развіццё інфраструктуры і шмат іншага. І у выніку – перамога! Сфальсіфікаваць вынікі выбараў у яго акрузе было практычна немагчыма. У ім пражывае 528 выбаршчыкаў, і кожнага, хто за яго прагаласаваў, Аляксандр ведае.

Супернікам у Аляксандра Залатара быў Іван Слука, начальнік ЖЭУ. У адказ на пытанне прэс-службы АГП, што прынесла яму перамогу, Залатар сказаў: “Трэба быць на галаву вышэй за суперніка”.

Цікава, што сам Аляксандр цяпер часова беспрацоўны. Да прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ён працаваў у сферы камунальных паслуг Фаніпаля. Адразу пасля таго, як на Кастрычніцкай плошчы вырас намётавы лагер, Аляксандр узяў «адгулы» і прыехаў у Менск. Яго затрымалі ў ноч з 23 на 24 сакавіка. Ён адсядзеў 10 сутак і вярнуўся дахаты, дзе і пазнаў пра сваё звальненне. З таго часу знайсці Аляксандр не можа знайсці працу ў Фаніпале.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: