Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністр абароны Беларусі едзе ў Іран? 17:29, 17/01/2007
Міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў на наступным тыдні наведае з двухдзённым візітам Іран. Пра гэта іранскаму інфармацыйнаму агенцтву "Fars News Agency" паведаміў міністр абароны Ірана Мустафа Махамед Наджар.
Паводле дадзеных "Fars News Agency", Л.Мальцаў прыедзе ў Іран па запрашэнні М.Наджара. У праграме візіту – сустрэчы беларускага міністра з вышэйшымі службовымі асобамі Ірана, у тым ліку з вайсковымі службоўцамі, паведамляе БелаПАН. Яны плануюць абмеркаваць двухбаковыя адносіны і абмяняцца меркаваннямі пра ўзаемныя інтарэсы Беларусі і Ірана.
У беларускім вайсковым ведамстве інфармацыю пра візіт Л.Мальцава ў Іран пакуль не каментуюць.