|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Дзень салідарнасці: Беларусы працягваюць выхадзіць на вуліцы (Фота) 10:10, 17/01/2007
Падчас акцый былі затрыманыя некалькіх актывістаў. У цэнтры Менска ў гэты дзень дзяжурылі ўзмоцненыя нарады міліцыі. Кастрычніцкая плошча, плошча Перамогі, Якуба Коласа і вуліца Няміга былі літаральна ачэпленыя супрацоўнікамі АМАПа. Моладзевыя актывісты Анастасія Чахоўская, Уладзімір Лукша, Валянцін Сакалоўскі і Аляксей Бондар былі затрыманыя падчас акцыі ля Чыгуначнага вакзалу. 50 моладзевых актывістаў стаялі са свечкамі і партрэтамі палітвязняў. Побач яны паставілі тумбу, да якой прымацавалі партрэты вязняў сумлення. Праз пяць хвілін пасля пачатку акцыі да вакзала пад’ехаў аўтобус з супрацоўнікамі АМАПа. Былі затрыманыя і дастаўленыя ў адзеленне міліцыі чатыры актывіста. Пасля праверкі дакументаў яны былі вызваленыя. Акцыі салідарнасці адбыліся таксама за мяжой – у Польшчы, Чэхіі, ЗША, Украіне, Расеі, Бельгіі, Швецыі, Эстоніі і іншых краінах свету. Акцыі салідарнасці праводзяцца ў Беларусі і па ўсім свеце ў 16 дзень кожнага месяца. Тысячы беларусаў і сяброў нашай краіны ва ўсім свеце ў 20.00 запальваюць у сваіх вокнах свечкі Свабоды, праводзяць вулічныя акцыі салідарнасці, павязваюць джынсавыя і бел-чырвона-белыя стужкі на сваёй вопратцы, удзельнічаюць у флэш-мобах і інтэрнэт-акцыях. У храмах па ўсім свеце праходзяць набажэнствы за беларускіх палітвязняў і сем’і зніклых апазіцыянераў. ![]() Менск ![]() Менск ![]() Менск ![]() Менск ![]() Менск ![]() Варшава ![]() Варшава
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|