Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Грэф засмучаны, што інтэграцыя Расеі і Беларусі «стаіць на месцы»
12:58, 17/01/2007

Кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Герман Грэф канстатуе адсутнасць зрухаў у інтэграцыйным працэсе паміж Расеяй і Беларуссю. “Праблема ў тым, што з Беларуссю ў нас не рынкавыя адносіны. Але самае сумнае не гэта, а тое, што не ідуць інтэграцыйныя працэсы і не выконваюцца міждзяржаўныя пагадненні”, – адзначыў міністр, падчас выступу ў сераду ў Дзярждуме ў рамках урадавай гадзіны, перадае “Інтэрфакс”.

Паводле слоў палітыка, для стварэння “саюзнай дзяржавы” трэба прыняць як мінімум сумесны канстытуцыйны акт. Яго павінны распрацаваць парламенты дзвюх краін, але яго падрыхтоўку спыніў Лукашэнка.

Акрамя таго, па словах міністра, неабходны пераход на адзіную валюту, але яшчэ ў 2004 годзе Лукашэнка сказаў, што Менск не гатовы да пераходу на адзіную валюту, хоць планавалася яе ўвесці з 1 студзеня 2005 года.

Грэф таксама адзначыў неабходнасць адзінай рэгулятыўнай эканамічнай прасторы, бо цяпер яна не сінхранізаваная. У прыватнасці, паводле яго слоў, супраць расейскіх тавараў у Беларусі дзейнічае 59 абмежаванняў. Грэф зазначыў, што ў рамках нядаўна дасягнутых дамоўленасцяў Беларусь неўзабаве мусіць адмяніць усе гэтыя абмежаванні.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: