Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея тармозіць экспарт беларускага харчавання на расейскі рынак
11:19, 17/01/2007

Новыя ўмовы паставак беларускага харчавання на рынак Расеі з’яўляюцца адным з элементаў нядобрасумленнай канкурэнцыі з расейскага боку, лічыць кіраўнік камісіі па аграрных пытаннях “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Беларусі Міхаіл Русы. “Пад добрымі намерамі расейскага боку імпартаваць беларускую прадукцыю толькі з атэставаных Россельхознадзором прадпрыемстваў крыецца наўмыснае тармажэнне рэалізацыі нашай прадукцыі на расейскім рынку”, – адзначыў М.Русы “Інтэрфаксу”.

Кіраўнік камісіі зазначыў, што “ўсе асноўныя пастаўшчыкі прадукцыі жывёлагадоўлі атэставаныя і сертыфікаваныя па самых высокіх патрабаваннях якасці і бяспекі”. “Ветэрынарная база і кантроль на нашых прадпрыемствах значна вышэй, чым на расейскіх”, – сказаў М.Русы. Ён удакладніў, што “прадукцыя жывёлагадоўлі, напрыклад, буйной рагатай жывёлы, пастаўляецца на расейскі рынак толькі з мясакамбінатаў, дзе прапісваецца пэўны пастаўшчык і пэўны спажывец у Расеі. Па малочных прадуктах, птушцы ўсё робіцца гэтаксама”, – сказаў “палатнік”.

Паводле яго слоў, “няма ніякага страху і праблемы ў тым, што ў Беларусь прыедуць спецыялісты Росссельхознадзора, якія выдатна ведаюць пра адсутнасць парушэнняў з боку беларускіх экспарцёраў. Хай упэўняцца ў гэтым яшчэ раз”. Разам з тым, распавёў М.Русы, “працэс атэстацыі прадпрыемстваў можа расцягнуцца настолькі, што беларуская прадукцыя знікне з расейскага рынку і ў выніку пацерпіць расейскі спажывец”. У выцясненні беларускага экспарту з рынку Расеі, як лічыць кіраўнік аграрнай камісіі, зацікаўленыя “расейскія структуры, якія займаюцца імпартам сельгаспрадукцыі з краін далёкага замежжа”.

“Яны штогод імпартуюць з гэтых краін каля 3 млн тон мяса і мясных прадуктаў. Няма ніякай гарантыі, што гэтая прадукцыя – не самай лепшай якасці – не рээкспартуецца ў Беларусь, але мы не прыдзіраемся да іх каўбасы і пяльменяў. Хоць, пэўна, і варта было б, але мы верым сваім расейскім партнёрам”, – адзначыў М.Русы.

Як паведамлялася раней, Расея будзе імпартаваць мяса, малако і рыбу з Беларусі толькі з атэставаных Россельхознадзором прадпрыемстваў.

Кіраўнік Россельхознадзора Сяргей Данкверт адзначыў, што новыя ўмовы гандлю прадукцыяй жывёлагадоўлі і рыбай “ніяк не звязаныя з апошнімі падзеямі ва ўзаемаадносінах дзвюх краін у гандлі газам і нафтай”. “На Беларусь, як і на іншыя краіны СНД, будзе распаўсюджаная практыка, якая выкарыстоўваецца ў гандлі з краінамі дальняга замежжа – прадукцыя патсаўляецца толькі з прадпрыемстваў, што былі праінспектаваныя і атэставаныя Россельхознадзором”, – зазначыў ён.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: