Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Славнефть» не хоча дзяліць прыбытак з беларускімі ўладамі 13:18, 17/01/2007
Расейская кампанія “Славнефть” зноў звярнулася ва ўрад Беларусі з заявай аб недапушчальнасці размеркавання прыбытку ААТ “Мазырскі НПЗ” у аднабаковым парадку, паведаміў ПРАЙМ-ТАСС прадстаўнік наглядальнага савета ААТ “Мазырскі НПЗ”.
Ён нагадаў, што ў канцы 2006 г урад Беларусі абавязаў Мазырскі НПЗ пералічыць у фонд нацыянальнага развіцця прыбытак, атрыманы па выніках 2005 г, у аб’ёме 229 млрд. бел. руб. “Кампанія як акцыянер Мазырскага НПЗ адразу накіравала ва ўрад ліст, у якім заявіла пра неправамернасць дадзенага рашэння. Рашэнні аб размеркаванні прыбытку павінны прымацца вышэйшым органам акцыянернага таварыства. Тым больш што прыбытак, атрыманы Мазырскім НПЗ за 2005 год, ужо быў размеркаваны і выкарыстаны, у тым ліку і на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў”, – адзначыў суразмоўца.
Паводле яго слоў, кампанія не атрымала адказу на свой зварот. “Цяпер “Славнефть” зноў звярнулася ва ўрад, яна звяртае ўвагу на недапушчальнасць адабрання сродкаў. Справа ў тым, што гэтае рашэнне можа вельмі пагоршыць фінансавае становішча прадпрыемства, бо з 1 студзеня на новых умовах Мазырскі НПЗ змушаны купляць нафту з улікам пошліны ў 53 дал/т”, – растлумачыў суразмоўца.
Паводле яго слоў, калі Мазырскі НПЗ выканае рашэнне ўрада, то сутыкнецца з недахопам фінансавых сродкаў на закуп нафты. “Гэта азначае, што прадпрыемства змушанае будзе звяртацца за крэдытамі, у выніку чаго прыкладна на 10% знізіцца рэнтабельнасць яго працы”, – сказаў прадстаўнік наглядальнага савета. Як раней паведамляў ПРАЙМ-ТАСС, у канцы 2006 г ААТ “Мазырскі НПЗ” накіраваў ва ўрад разлікі, якія аргументуюць неабходнасць адмены дадзенай выплаты.
У лісце адзначалася, што дадзеная сума з’яўляецца мінімальнай абавязковай часткай дывідэндаў на акцыі, якія належаць беларускаму боку. Гэта азначае, што аналагічныя дывідэнды на свой пакет акцый павінны атрымаць і іншыя акцыянеры ААТ “Мазырскі НПЗ” – кампанія “Славнефть” і ТАА “Мазырскі НПЗ плюс”. Згодна з патсановай ўрада, ТАА “Мазырскі НПЗ плюс” таксама мусіць пералічыць у фонд нацыянальнага развіцця 65 млрд. бел. руб.
Дадзеная сума адпавядае памеру дывідэндаў гэтага таварыства за 2005 год. У выніку Мазырскі НПЗ абавязаны выплаціць не толькі 229 млрд. бел. руб. у якасці свайго плацяжу, але і 65 млрд белы руб у якасці плацяжу ТАА “Мазырскі НПЗ плюс”. У канцы 2006 года ўрад Беларусі даручыў Мінфіну ў безакцептным парадку спісаць з рахункаў Мазырскага НПЗ належныя сумы ў фонд нацыянальнага развіцця.
Цяпер у Мазырскім НПЗ ураду Беларусі належыць 42,757%, “Славнефті” – 42,581%, ТАА “Мазырскі НПЗ плюс” (дзярждоля ў статутным капітале грамадства складае 98,94%) – 12,252%, у іншых акцыянераў – 2,41%.