Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крыстафэр Сьміт: «Настаў час узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі» 11:14, 17/01/2007
У выходныя Джордж Буш падпісаў ініцыяваны амэрыканскім кангрэсмэнам-рэспубліканцам Крыстафэрам Сьмітам Акт аб дэмакратыі і падтрымкі правоў чалавека ў Беларусі. Цяпер гэты дакумэнт набыў сілу закона. "Аляксандар Лукашэнка – апошні дыктатар у Эўропе, - заявіў з гэтай нагоды ініцыятар Акту аб дэмакратыі ў Беларусі Крыстафэр Сьміт. -- Лукашэнка працягвае сыстэматычна перасьледаваць дэмакратычных актывістаў і парушаць асноўныя правы беларускага народу. Ухваляючы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, мы дэманструем, што Злучаныя Штаты Амэрыкі – разам з беларускім народам у яго намаганьні быць свабоднымі, жыць у дэмакратычнай дзяржаве, што мы не на баку тырана... Злучаныя Штаты справядліва ўвялі некаторыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, але настаў час узмацніць гэтыя санкцыі", - сказаў Сьміт.
Акт аб дэмакратыі ў Беларусі прадугледжвае ў 2007 і 2008 гадах падтрымку дзейнасьці, скіраванай на пабудову дэмакратыі ў Беларусі, падтрымку недзяржаўных арганізацый, моладзевага руху, незалежных прафсаюзаў, незалежных мэдыяў, дэмакратычных палітычных партыяў, нагадвае “Радыё Свабода”.
Крыстафэр Сьміт адзначыў, што "Беларусь – гэта краіна, дзе самая горшая сытуацыя ў Эўропе з правамі чалавека".