Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чаму пракуратура не завяла крымінальнай справы аб фальсыфікацыі выбараў? 14:08, 17/01/2007
17 студзеня генэральны пракурор Пётар Міклашэвіч адказаў на пытаньні журналістаў у Нацыянальным прэсавым цэнтры. Карэспандэнт «Радыё Свабода» нагадаў генэральнаму пракурору пра заяву Аляксандра Лукашэнкі адносна прэзыдэнцкіх выбараў. Летась у лістападзе ў гутарцы з украінскімі журналістамі кіраўнік дзяржавы заявіў, што вынікі выбараў былі сфальсыфікаваны. “Чаму гэту заяву не ўзялі за падставу для праверкі пракуратуры?”, -- запытаўся карэспандэнт.
Паводле Пятра Міклашэвіча, яшчэ перад заявай Аляксандра Лукашэнкі пракуратура правяла каля 200 праверак адносна парушэньняў Закону аб выбарах, але прыйшла да высновы, што сакавіцкія выбары прэзыдэнта Беларусі адбыліся паводле Закону. “Гэта пазыцыя засталася нязьменнай”, -- сказаў журналістам генэральны пракурор Пётар Міклашэвіч.