Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Хто за Лукашэнка – той ў тэатры?
18:19, 17/01/2007

Таленавіты актор і рэжысер, удзельнік акцыяў пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, Павал Харланчук звольнены з працы. “З часу выбараў ў тэатры ў мяне пачаліся праблемы, - гаворыць актор. – Мяне адхілілі ад спектакляў, знялі з рэпертуару мае пастаноўкі. Кіраўніцтва прымушала мяне звольніцца, але я прынцыпова на гэта не пагаджаўся.”

20 верасня загадам П. Харланчука адхілі ад спектакляў за фармулёўкай “в связи с нецелесообразностью дальнейшего участия в спектаклях текущего репертуара.” 26 снежня актор атрымаў загад аб сваім звальненні “в связи с несоответствием занимаемой должности”.

Гэтаму папярэднічаў цэлы шэраг захадаў кіраўніцтва Рускага тэатра накіраваных на цкаванне вядучага актора. У верасні адбылася сустрэча намесніка міністра культуры Уладзіміра Рылатка з трупай. На сустрэчы, акрамя актораў, прысутнічалі таксама Барыс Луцэнка, мастацкі кіраўнік тэатру, Э. Герасімовіч, дырэктар і Расціслаў Янкоўскі. Менавіта на гэтай сустрэчы з вуснаў дзяржаўнага чыноўніка прагучала вядомая фраза: “Хто за прэзідэнта – той ў тэатры!”.

Калектыў актораў сустрэў гэтае выказванне гучным свістам. Кіраўнік тэатру Барыс Луцэнка адкрыта выказаўся заявіўшы, што Павал сваім удзелам у акцыі на Плошчы “подвел театр” і што “искусство и политика - несовместимы”. “Калі я ў адказ заявіў, што маю права на сваю ўласную думку, калегі мяне падтрымалі апладысментамі,” – гаворыць П. Харланчук.

13 верасня адбылося паседжанне Мастацкага савета–дарадчага органа тэатру. На ім кіраўніцтва ізноў даводзіла актору, што ён “подвел театр”. “Я адказаў, што хадзіў на Плошчу ў непрацоўны час. Я быў пакараны за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і спытаўся, якія закон я яшчэ парушыў, каб мяне адхіляць ад працы? У адказ мне сказалі, што я працую ў дзяржаўным тэатры і не маю права не прытрымлівацца дзяржаўнай ідэалогіі,” – гаворыць Павал. Падчас галасавання адзін голас быў супраць таго, каб адхіліць актора ад удзелу у спектаклях, але гэты голас не залічылі.

Мастацкі савет разгледзіў пытанне аб адхіленні Харланчука ад роляў. На гэтай падставе 20.09 2006 № 66 быў выдадзены загад “Аб удзелеле ў спектаклях Харланчука П.А.” за подпісам дырэкатар і Э. Герасімовіч і мастацкага кіраўніка Б. Луцэнка. Паводле гэтага загада “в связи с нецелесообразностью участия в спектаклях текущего репертуара театра” было загадана выключыць Харланчука з шэрагу спектакляў тэатра. Таксама мастацки Кіраўник Б. Луцэнка падрыхтаваў “Атэстацыйную характарыстыку” актору вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы “Нацыянальны акадэмічны тэатр імя М. Горкага” П. Харланчуку, - дакумент, які пасля стаў адной з прычынаў для звальнення. Вось некаторыя вытрымкі з гэтага дакумента (цалкам ён размешчаны на нашым сайце - http://www.spring96.org/by/news/5852/):

“У сакавіку 2006 г. Харланчук П. прыняў удзел у акцыі накіраванай супраць дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь. За свае дзеянні Харланчук П. быў прыцягнуты праваахоўнымі органамі да адміністратыўнай адказнасці.

Харланчук П. парушыў “моральна-нравственные” падмуркі тэатру, замест прызнання дапушчанай памылкі на зборы трупы вёў сябе `крайне вызывающе` и неэтычна, не гледзячы на шматразовыя размовы з ім кіраўнікоў тэатра. Гэтым самым ён супрацьставіў свае асабістыя перакананні агульнапрынятым нормам захавання законнасці.

Мастацкі Савет тэатру прызнаў ўчынак актора несумяшчальным са статусам актора НАДТ імя М. Горкага і прапанаваў дырэкцыі вывесці яго з бягучага рэпертуара тэатра.

У дадзены час Харланчук П. не заняты у рэпертуары як актор. Такая сітуацыя выклікае нездаровую, нервовую, неадназначную рэакцыю калектыва, якая не судзейнічае пазітыўнаму творчаму працэсу.”

Харланчук абскардзіў рашэнне аб сваім адхіленні ў Камісіі па працоўным спрэчкам – орган, які вырашае працоўныя спрэчкі ў дасудовым парадку. Актор папрасіў урэгуляваць сітуацыю і адмяніць загад аб яго адхіленні, паколькі падставы для гэтага не датычаць яго прафесійных якасцей. Просьба не была задаволеная.

Актор планаваў звярнуцца ў суд, каб аспрэчыць адхіленне ад спектакляў, але падзеі разгорваліся імкліва.

Была праведзеная Атэстацыйная камісія якая разглядала адпаведнасць П. Харланчука кваліфікацыі актора вышэйшай катэгорыі. У склад Атэстацыйнай камісіі ўваходзіла ўсё кіраўніцтва Рускага тэатру:

Яранкова В.Г.
Яранкоў А.Н.
Герасімовіч Э. І.
Луцэнка Б.І.
Янкоўскі Р.І.
Масумян Б.А.
Душачкін А.

Прысутнічалі таксама намеснік міністра культуры Ул. Рылатка і юрыст.

Па выніках паседжання Атэстацыйнай камісіі Павал Харланчук быў пазбаўлены вышэйшай працоўнай катэгорыі, што пацягнула за сабой растаржэнне працоўнай дамовы па п. 3 ст.42 ПК РБ - `у сувязі з неадпаведнасцю займаймай пасадзе`.

26 снежня Паўла Харланчука звольнілі. Больш таго, яму выставілі рахунак за страты, якія ён быццам бы нанёс тэатру, калі не ўдзельнічаў у спектаклях падчас свайго арышту. Cпектаклі з яго удзелам у гэтыя дні былі замененыя на іншыя.

Харланчук іграў галоўныя ролі ў самых папулярных у сталічнага гледача спектаклях “Доходное место”, “Дядюшкин сон”, “Единственный наследник”. Таксама ён з’яўляўся рэжысёрам дзіцячых спектакляў “Крокодил”, “Царевна-лягушка”, “Джельсамино в стране лгунов” і пастаноўшчыкам спектакля для дарослых “Детектор лжи”.

Увесну з П. Харланчуком тэатр заключыў кантракт на тры гады, а ў 2005 годзе яму надалі вышэйшую працоўную катэгорыю. Ён шматкоротны лаурэат тэатральных прэміяў і конкурсаў, у тым ліку за свае працы для дзіцячай публікі. У 2002 годзе П. Харланчук атрымаў стыпендыю для таленавітай моладзі за лепшыя рэжысёрскія працы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: