Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч заяўляе пра ўзмацненне барацьбы з хабарнікамі і карупцыянерамі ў праваахоўных органах. “Праваахоўныя органы рэспублікі будуць чысціць ад хабарнікаў і карупцыянераў. Пазіцыя дзяржавы ў гэтым пытанні бескампрамісная”, – паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску П.Міклашэвіч.
Паводле яго слоў, “у Беларусі будуць праводзіцца буйныя антыкарупцыйныя праверкі, у тым ліку і ў праваахоўных органах”. Генпракурор паінфармаваў, што будзе ўзмоцнены пракурорскі нагляд за расследаваннем крымінальных спраў карупцыйнай скіраванасці органамі МУС, КДБ, дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, перадае “Інтэрфакс”.
П.Міклашэвіч таксама нагадаў, што цяпер пракуратура расследуе шэраг крымінальных спраў у дачыненні супрацоўнікаў мытні, КДБ і МУС.