Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вашынгтон пратэстуе супраць палітычных рэпрэсій у Беларусі 14:02, 17/01/2007
16 студзеня ў Вашынгтоне адбылася чарговая акцыя салідарнасці з народам Беларусі. Мерапрыемства прайшло пад лозунгамі пратэсту супраць бесперапынных палітычных рэпрэсій у Беларусі.
Ініцыятарамі правядзення акцыі выступілі грамадзянская ініцыятыва «Погляд» і грамадзянская ініцыятыва «Мы памятаем».
Прадстаўнікі беларускай дыяспары і амерыканскіх няўрадавых і студэнцкіх арганізацый, якія сабраліся перад будынкам амбасады Беларусі, выказалі салідарнасць з палітычнымі зняволенымі і актывістамі апазіцыйных рухаў, што падвяргаюцца пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі.
Жыхары і госці сталіцы ЗША, якія сталі сведкамі акцыі салідарнасці, распытвалі ўдзельнікаў акцыі пра сітуацыю ў Беларусі, выказвалі словы падтрымкі ўдзельнікам акцыі і ахвярам палітычных пераследаў у Беларусі, паведамляе прэс-служба грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем».