Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
20 студзеня ў некалькіх гарадах Менскай вобласці – Салігорску, Слуцку, Любані, Старых Дарогах і Старобіне – адбудуцца акцыі з патрабаваннем вызваліць лідэра “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведамілі актывісты салігорскага аддзялення “Маладога Фронту”.
Страну обязательно сравнят с казармой, если ею правит генерал. Америку времен Рейгана порой называли Голливудом. А Беларусь «колхозом Лукашенко» обозначена едва ли не во всей зарубежной прессе.
«Мы не можем принять то, что Беларусь все дальше уходит от норм демократии. В наших интересах, чтобы Беларусь включилась в процесс европейской интеграции, и мы надеемся, что настанет час, когда демократия в Беларуси победит», -- заявил в интервью чешской газете «Лидовы новины» министр иностранных дел Украины Борис Тарасюк.
У Варшаве адбыўся прэм’ерны паказ фільма "Плошча", які распавядае пра падзеі сакавіка 2006 года ў Менску і пра людзей, якія не пабаяліся выказаць свой пратэст супраць беззаконнасці, што існуе ў Беларусі. Арганізатар прэм’ернага паказу “Звяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі” мяркуе, што гэта раскрые польскаму гледачу больш поўную карціну падзей у суседняй краіне.
Дискуссия об обоснованности/необоснованности той жесткой политики, которую Россия сейчас проводит в отношении Беларуси, вновь выявила глубокую укорененность в общественном сознании разных сомнительных заблуждений. В последние недели едва ли не общим местом стали рассуждения, что-де Кремль своими действиями окончательно уничтожил "надежду на объединение двух братских государств".
Урад Расеі ўхваліў праект пагаднення аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў, які раней распрацаваў беларускі бок. Адпаведны загад падпісаў прэм’ер-міністр Міхаіл Фрадкоў, паведаміла ў чацвер прэс-служба ўрада.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, што Расея пераводзіць адносіны ў энергетыцы з усімі краінамі на рынкавую аснову. На цырымоніі ўручэння яму даверчых грамат амбасадарамі замежных дзяржаў прэзідэнт падкрэсліў, што “рэальная энергабяспека магчымая толькі ў выпадку салідарнай адказнасці ўсіх удзельнікаў энергетычнага ланцужка”.
У Берліне ўчора адбылася сустрэча дарадцы прэзідэнта РФ Ігара Шувалава з экс-канцлерам Нямеччыны Герхардам Шродарам. Яна падводзіць вынікі расейскага старшынства ў “вялікай васьмёрцы”.
Пагадненне паміж Расеяй і Беларуссю аб стварэнні адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА “саюзнай дзяржавы” будзе падпісана да канца студзеня, паведаміў галоўнакамандуючы ВПС РФ, генерал войска Уладзімір Міхайлаў.
Беларусь і надалей не плануе арганізоўваць ахову ўчастку мяжы з Расейскай Федэрацыяй. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка сёння падчас сцвярджэння рашэння пра ахову дзяржмяжы Беларусі ў 2007 годзе. “Нягледзячы на тую пазіцыю, якую заняло сёння расейскае кіраўніцтва, мы ніякіх мерапрыемстваў па памежных войсках на беларуска-расейскай мяжы не ўводзім. Мы ахоўваць яе не будзем”, – сказаў ён.
Новы фільм вядомага кінарэжысёра Юрыя Хашчавацкага – «Плошча» – цяпер можна спампаваць у інтэрнэце з сайта ploshcha.wolnabialorus.org. Фільм распавядае пра падзеі сакавіка 2006 года ў Менску, калі дзесяткі тысяч чалавек вышлі на вуліцы абараніць свой выбар і сваю краіну ад фальсіфікацый і татальнай хлусні падчас прэзідэнцкіх выбараў. “У краіне з’явілася новая сіла. Гэта моладзь, якая мае іншыя каштоўнасці, свае погляды і не баіцца іх адстойваць. Валодае беларускай мовай, добра ведае сваю гісторыю і хоча адрадзіць Беларусь, нягледзячы на ўсе перашкоды”, – заявіў Юры Хашчавацкі, калі распавядаў пра свой новы фільм “Плошча”.
Назад в будущее? 10:40, 18/01/2007, Арно де Боршграв, «The Washington Times»
Скептическое отношение к России Владимира Путина больше не считается неполиткорректным. Как высказался в частной беседе в Вашингтоне один из ведущих европейских экспертов по России, в действительности "Россия – это совсем не то политическое сооружение, какое рисовали в своем воображении европейцы последние пять лет".
Польшча заявіла, што правядзе з Алжырам перамовы, якія могуць завяршыцца закупамі алжырскага газу. Як перадае радыё “Свобода”, гэтае пытанне было абмеркаванае на сустрэчы польскага міністра эканомікі Пятра Вазняка з міністрам энергетыкі Алжыра Хакібам Хелілем у Варшаве.
З прычыны спаду вытворчасці і адпаведна складанага фінансавага становішча кіраўніцтва берасцейскага завода “Цветатрон” усталявала для працаўнікоў прадпрыемства рэжым працы – адзін дзень у тыдзень. З тымі, што не згодныя, загадана разрываць кантракты.
Міністэрства абароны Беларусі не публікуе звесткі і падрабязнасці пра самазабойствы ў войску, паведамілі ў сераду “Інтэрфаксу” ў Мінабароны. “З сацыялагічных дадзеных вынікае, што пасля публікацыі дадзеных пра суіцыды, значна ўзрастае колькасць такіх здарэнняў”, – распавялі суразмоўцы агенцтва. “Таму дадзеныя па суіцыдах у нас закрытыя”, – адзначылі вайскоўцы.
Расея можа абмежаваць імпарт сельгаспрадукцыі з Беларусі, калі Менск не скароціць датацыі сваім сельгасвытворцам і не адменіць дыскрымінацыйныя меры да расейскіх тавараў. Пра гэта паведаміў учора міністр эканамічнага развіцця і гандлю РФ Герман Грэф падчас выступу перад дэпутатамі Дзярждумы.
В Беларуси за 2005- 2006 годы количество действующих страховых компаний сократилось с 35 до 22 (в том числе 4 компании осуществляют страхование жизни), сообщила на пресс-конференции заместитель начальника главного управления страхового надзора Минфина Наталья Халитова.
Газета «Республика» решила выяснить, кто владеет самыми забавными номерами мобильных телефонов в Беларуси. Для этого журналист издания воспользовался самым простым способом: составил список самых интересных, на его взгляд, номеров и позвонил по каждому из них.
Будаўніцтва менскага падземнага гандлёвага цэнтра "Сталіца" абышлося ў 97 млрд. рублёў. Былі ўцянутыя пазыковыя сродкі "АСБ "Беларусбанк" і адкрытыя дзве валютныя крэдытныя лініі – на 30,5 млн. рублёў пад 6% гадавых і на 31,5 млн. рублёў пад 10% гадавых. З сакавіка ўпраўленне спажывецкага рынку пачне выплату працэнтаў і пагашэнне доўгу па крэдыце. Цалкам крэдыт вернуць да 2016 года. У бюджэце горада таксама ўзятая пазыка, якае складае 11 млрд. рублёў.
Па фактах вымантачвання і крадзяжу грашовых сродкаў, злоўжывання з боку банкаўскіх працаўнікоў пракурорамі ў 2006 годзе была ўзбуджаная 61 крымінальнае справа. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 17 студзеня паведаміў генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч. Пракурорскія праверкі выканання заканадаўства аб банкаўскай дзейнасці і банкаўскіх установах ён назваў “значнымі і своечасовымі”, паведамляе БелаПАН.
Аб’ём вытворчасці калійных удабрэнняў у Беларусі ў 2006 годзе знізіўся на 4,9% у параўнанні з 2005 годам, паведамляе БелаПАН. Па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, у 2006 годзе было здабыта 4 млн. 605,3 тыс. тон калійных удабрэнняў. Пры гэтым у снежні мінулага года здабыта 471,4 тыс. тон, што на 30% больш, чым у снежні 2005 года.
Пастановай Савета міністраў ад 13 студзеня № 33 звольнены з пасады намеснік старшыні канцэрна “Белнафтахім” Анатоль Дзядкоў, паведамляе БелаПАН. Матывіроўка – “за невыкананне даручэнняў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь у складанай крытычнай сітуацыі, а таксама за незабеспячэнне вытворчай загрузкі нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрна”.
12 января от нас ушла наша коллега Анна Ляшкевич. Она была уникальным журналистом, самой талантливой и самой мудрой из нас. Последние три года Анна Тимофеевна тяжело болела - у нее был рак. И все свои материалы она писала в промежутках между сеансами химиотерапии. Эту статью она не просто написала - выстрадала на собственном горьком опыте. Самое грустное, что с момента первой публикации статьи, за два с половиной года, ничего не изменилось - как будто она была написана вчера. Потому редакция «Комсомольской правды в Беларуси» решила ее повторить. Может быть, она поможет спасти чью-то жизнь.
Юная беларуская прыгажуня Вікторыя Махота заняла другое месца на прэстыжным міжнародным конкурсе "Форд Супермадэль свету-2007", фінальнае шоў якогаадбылося 17 студзеня ў Нью-Ёрку.
У 2007 годзе ў Інтэрнэце можа адбыцца шэраг крызісаў і нават поўных "блэкаутаў", звязаных з перабоямі сувязі паміж кантынентамі, папярэджвае газета "Ведомости" са спасылкай на вынікі даследавання, праведзенага экспертамі аўдытарскай кампаніі Deloitte. Сеткі можа не хапіць прапускнай здольнасці для поўнай перадачы аб’ёмаў інфармацыі. З’яўляецца ўсё больш карыстачоў, усё больш з іх абменьваюцца буйнымі пакетамі інфармацыі – напрыклад, відэафільмамі. У той час правайдэры не зацікаўленыя ў пашырэнні каналаў.