Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча вырашыла купляць газ у Алжыры 10:32, 18/01/2007
Польшча заявіла, што правядзе з Алжырам перамовы, якія могуць завяршыцца закупамі алжырскага газу. Як перадае радыё “Свобода”, гэтае пытанне было абмеркаванае на сустрэчы польскага міністра эканомікі Пятра Вазняка з міністрам энергетыкі Алжыра Хакібам Хелілем у Варшаве.
Вазняк заявіў, што першыя пастаўкі вадкага газу з Алжыра могуць пачацца ў 2010 – 2011 гады.
Польшча купляе ў Расеі прыкладна дзве траціны ўсяго спажываемага газу, прычым больш за палову ад гэтай колькасці ідзе транзітам праз Беларусь. Адна траціна здабываецца з уласных радовішчаў і зусім невялікая колькасць газу купляецца на Захадзе. Акрамя таго, у падземных сховішчах Польшчы можна назапасіць прыкладна 1,6 млрд кубаметраў рэзервовага газу. У выпадку збою з пастаўкамі ў залежнасці ад пагодных умоў гэтага хопіць краіне на 40-45 дзён.