Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 1819 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У 2007 годзе Інтэрнэт можа «спыніцца» з прычыны недахопу прапускной здольнасці
09:51, 18/01/2007

У 2007 годзе ў Інтэрнэце можа адбыцца шэраг крызісаў і нават поўных "блэкаутаў", звязаных з перабоямі сувязі паміж кантынентамі, папярэджвае газета "Ведомости" са спасылкай на вынікі даследавання, праведзенага экспертамі аўдытарскай кампаніі Deloitte. Сеткі можа не хапіць прапускнай здольнасці для поўнай перадачы аб’ёмаў інфармацыі. З’яўляецца ўсё больш карыстачоў, усё больш з іх абменьваюцца буйнымі пакетамі інфармацыі – напрыклад, відэафільмамі. У той час правайдэры не зацікаўленыя ў пашырэнні каналаў.

Паводле справаздачы Deloitte, аб’ём сусветнага інтэрнэт-трафіку імкліва павялічваецца: у 2006 годзе аб’ем інфармацыі, якая праходзіць праз найбуйнейшы сусветны інтэрнэт-вузел у Амстэрдаме (на яго прыходзіцца 20% усяго еўрапейскага трафіку), выратсаў на 7,4% штомесяц.

Ёсць дзве прычыны такога бурнага росту: павелічэнне колькасці карыстачоў сусветнага Інтэрнэту і рост папулярнасці відэакантэну. Па дадзеных сайта InternetWorldStats.com, у верасні 2006 года колькасць карыстачоў Інтэрнэту ў свеце перавысіла адзін млрд. чалавек. Шмат хто з іх актыўна абменьваецца праз сетку відэафільмамі – па дадзеных кампаніі CacheLogic, у 2006 годзе блізу 30% усяго інтэрнэт-трафіку прыходзілася менавіта на перасыланне відэа. Пры гэтым кошт перадачы трафіку падае, так што ў правайдэраў няма стымулу ўкладваць грошы ў пашырэнне прапускной здольнасці магістральных каналаў, пішуць у справаздачы эксперты Deloitte. Яны прадказваюць, што ўжо ў 2007 годзе карыстачы сутыкнуцца са збоямі.

Зрэшты, расейскія эксперты не падзяляюць боязі сваіх заходніх калегаў. На меркаванне большасці апытаных газетай "Ведомости" спецыялістаў, правайдэрам не складана будзе хутка пашырыць свае каналы сувязі ў выпадку неабходнасці: яны зарабляюць досыць грошай і маюць доступ да пазыковага капіталу. Акрамя таго, адзначаюць спецыялісты, існуюць тэхнічныя рашэнні, якія дазваляюць разгрузіць міжкантынентальныя каналы. Напрыклад, размяшчэнне "цяжкага" кантэнту на некалькіх серверах у розных частках свету.

Між іншым, асцярогі заходніх аналітыкаў цалкам зразумелыя – аб’ём рынку інтэрнэт-паслуг у ЗША і Еўропе значна большы, чым у Расеі, як і залежнасць эканомікі ад электроннай сеткі. Так, па дадзеных даследчай кампаніі comScore Networks, у 2006 годзе аб’ём рознічных інтэрнэт-продажаў у ЗША перавысіў 100 млрд даляраў. Па ацэнках экспертаў, у Еўразвязе гэты паказчык дасягнуў у 2006 годзе 130 млрд даляраў. А ў Расеі абарачэнне рознічных інтэрнэт-крам у 2006 годзе склала, па папярэдніх ацэнках, усяго толькі 1,55 млрд даляраў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: