Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 1819 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Юры Хашчавацкі: «Я ведаў, што такая моладзь ёсць, але не думаў, што яе так шмат»
15:29, 18/01/2007

У Варшаве адбыўся прэм’ерны паказ фільма "Плошча", які распавядае пра падзеі сакавіка 2006 года ў Менску і пра людзей, якія не пабаяліся выказаць свой пратэст супраць беззаконнасці, што існуе ў Беларусі. Арганізатар прэм’ернага паказу “Звяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі” мяркуе, што гэта раскрые польскаму гледачу больш поўную карціну падзей у суседняй краіне.

“Фільм вельмі цікавы. Дзякуючы яму мы, палякі, некаторыя рэчы пра Беларусь адкрылі для сябе ўпершыню”; “Стужку паглядзеў з задавальненнем. Узнікла вельмі шмат эмоцый. Нават не магу перадаць словамі. Часцей Хашчавацкі здымаў бы фільмы”, – выказваюць меркаванні польскія гледачы.

“Гэта фільм пра сакавіцкія падзеі ў Беларусі, пра беларускую моладзь, якая выйшла на цэнтральную плошчу Менска – плошчу Каліноўскага – і не пабаялася выказаць сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў краіне. У гэтай працы я шукаў адказы на пытанні: што падштурхнула моладзь да гэтых дзеянняў, з якімі патрабаваннямі яны выходзілі, імкнуўся адлюстраваць іх думкі і ідэалы. Іншымі словамі, фільм прысвечаны новай беларускай моладзі, той новай хвалі, якая ўзнікла так раптоўна і была, шчыра кажучы, нечаканасцю нават для мяне. Я ведаў, што такая моладзь ёсць, але не думаў, што яе так шмат”, – адзначае Юры Хашчавацкі ў інтэрв’ю “Нямецкай хвалі”.

Па словах рэжысёра, адмысловая ўвага ў стужцы аддадзена таксама праблеме “ідэалагічнага супрацьстаяння”:

“Беларускае грамадства расколатае на дзве цалкам розныя, процілеглыя групы, розныя грамадствы. Інтэлігентныя, годныя, адукаваныя, адважныя з аднаго боку, а тыя, хто не ўяўляе сваго жыцця без бруду, хлусні, крывадушнасці – з другога. Я сказаў бы, што тут трэба казаць нават не пра раскол, а, фактычна, пра барацьбу цывілізацый…”

Польскі рэжысёр-кінадакументаліст Мірак Дэмбіньскі, які нядаўна зняў фільм пра Беларусь, мяркуе, што стужка беларускага рэжысёра вельмі важная і сучасная:

“З задавальненнем пазнаёміўся з апошняй працай Юрыя Хашчавацкага. Вельмі моцная і прафесійная. І што важна, яна не проста нейкая храналогія беларускага супраціву, а адлюстроўвае ўсю глыбіню і трагізм існоўнай беларускай сітуацыі, падштурхоўвае гледача да разважання, аналізу”.

Неўзабаве фільм “Плошча” будзе дэманстравацца на міжнародных фэстах кінамастацтваў. Што тычыцца магчымасці дэманстрацыі кінастужкі ў Беларусі, то Хашчавацкі ставіцца да гэтага па-філасофску:

“Зразумела, што пры гэтым рэжыме шырокі паказ фільма не магчымы. Але, мяркую, што тут паўторыцца такая самая сітуацыя, як і з маёй працай “Звычайны прэзідэнт”, –нягледзячы на забароны, яна ўсё ж дайшла да гледача. Бо немагчыма забараніць Інтэрнэт, немагчыма забараніць дамашняе відэа… Таму я спакойны: фільм свайго гледача знойдзе”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: