Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскі ўрад ухваліў праект пагаднення з Беларуссю па нафце 13:20, 18/01/2007
Урад Расеі ўхваліў праект пагаднення аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў, які раней распрацаваў беларускі бок. Адпаведны загад падпісаў прэм’ер-міністр Міхаіл Фрадкоў, паведаміла ў чацвер прэс-служба ўрада.
Гэты дакумент быў прадстаўлены Мінэканамразвіцця і ўзгоднены з Мінфінам, МЗС і Мінпрамэнерга Расеі.
Нагадаем, што 12 студзеня ўрады Расеі і Беларусі па выніках двухдзённых перамоваў падпісалі пагадненне па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў.
З 1 студзеня 2007 года стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту для Беларусі ўсталяваная ў памеры $53 за тону. З 1 снежня 2006 года яна складала $180,7 за тону.
На сырую нафту, якая пастаўляецца з Расеі, будзе спаганяцца экспартная пошліна, разлічаная зыходзячы з экспартнай пошліны на нафтапрадукты, што пастаўляюцца з Беларусі і вырабляюцца з сырой расейскай нафты.
Расея будзе атрымоўваць кампенсаванне ад экспарту нафтапрадуктаў з тэрыторыі Беларусі ў памеры 70% у 2007 годзе, 80% – у 2008 годзе і 85% – у 2009 годзе.