Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 1819 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Будаўніцтва менскага ГЦ «Сталіца» абышлося ў 97 млрд. рублёў
12:13, 18/01/2007

Будаўніцтва менскага падземнага гандлёвага цэнтра "Сталіца" абышлося ў 97 млрд. рублёў. Былі ўцянутыя пазыковыя сродкі "АСБ "Беларусбанк" і адкрытыя дзве валютныя крэдытныя лініі – на 30,5 млн. рублёў пад 6% гадавых і на 31,5 млн. рублёў пад 10% гадавых. З сакавіка ўпраўленне спажывецкага рынку пачне выплату працэнтаў і пагашэнне доўгу па крэдыце. Цалкам крэдыт вернуць да 2016 года. У бюджэце горада таксама ўзятая пазыка, якае складае 11 млрд. рублёў.

Цяпер у арэнду здадзена 67% плошчы, або 55 памяшканняў. Усяго ў "Сталіцы" пабудавана 66 памяшканняў пад аб’екты гандлю, паслуг, грамадскага харчавання, а таксама забаўляльны цэнтр. У цэнтры адчыненыя фірмовыя крамы Менскага завода ігрыстых вінаў, завода "Крышталь", прадпрыемстваў "Элема", "Серж", "Белвест" і іншых – усяго 17 крам. Рыхтуюцца да адкрыцця крамы кандытарскіх фабрыкаў "Спартак" і "Коммунарка". Агульная плошча ГЦ "Сталіца" складае 47 тыс. кв. м, з якіх 22 тыс. кв. метраў – гандлёвыя. Стаўка арэнднай платы – ад 30 еўра за кв. метраў у месяц для прадпрыемстваў рознічнага гандлю і да 150 еўра – для банкаў і забаўляльнага цэнтра. Гэтыя паказчыкі меншыя, чым у такіх гандлёвых цэнтрах, як "Еўропа" і "Паркінг".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: