Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі і ЗША адбудуцца акцыі з патрабаванем вызваліць Змітра Дашкевіча 17:10, 18/01/2007
20 студзеня ў некалькіх гарадах Менскай вобласці – Салігорску, Слуцку, Любані, Старых Дарогах і Старобіне – адбудуцца акцыі з патрабаваннем вызваліць лідэра “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведамілі актывісты салігорскага аддзялення “Маладога Фронту”.
Па словах актывістаў “Маладога Фронту”, акцыя ў падтрымку палітвязня адбудзецца таксама ля расейскай амбасады ў Нью-Ёрку. Удзельнікі акцыі маюць намер патрабаваць ад Расеі спыніць палітычную і эканамічную падтрымку рэжыму Лукашэнкі і заклікаць улады Беларусі вызваліць усіх вязняў сумлення.
Нагадаем, што лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі агульнага рэжыму. Моладзевага лідэра абвінавацілі ў “дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.