Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 1920 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Алена Ракава: «Для расейскіх фундатараў вельмі небяспечна набываць беларускія прадпрыемствы»
12:54, 19/01/2007

Эканамістка беларускага даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і мэнэджмэнту пракаментавала “Нямецкай хвалі”, наколькі правамерна пазбаўленне прыбытку расейскай кампаніі “Славнефть” – акцыянера Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. “З пункту гледжання рынкавага і еўрапейскага заканадаўства, дзеянні беларускага боку неправамерныя, але ва ўмовах Рэспублікі Беларусь і той адміністрацыйнай эканомікі, якая ў нас ёсць, яны абсалютна правамерныя. У нас жа дзяржава як асноўны орган, які прымае тыя або іншыя рашэнні, гэта значыць, дзяржава сказала – прадпрыемства выканала”, – сказала эканамістка.

– Ці можа “Славнефть” неяк пазбегнуць гэтых выплат ці сітуацыя безвыходная?

– Калі “Славнефть” здолее неяк выйсці на ўзровень прэзідэнта, які ў нашай краіне вырашае ўсё, то я дапускаю, што змены магчымыя.

– Гэта асобны выпадак ці нейкая сістэма, якая будзе ўзмацняць жорсткасць, закранаць іншых расейскіх фундатараў, уласнікаў, прадпрыемствы, што працуюць на беларускім рынку?

– Гэты год паказвае, што нават для расейскіх фундатараў вельмі небяспечна набываць беларускія прадпрыемствы або якую-небудзь долю ўласнасці ў іх. Гэта значыць, актывы, якія не зусім актывы, таму што ў аднабаковым парадку могуць прымусіць выплаціць або не выплаціць дывідэнды, могуць спыніць транзіты, могуць раптоўна ўвесці нейкую пошліну.

– Беларускае кіраўніцтва заявіла, што гэты прыбытак будзе накіраваны ў Нацыянальны фонд развіцця. Што гэта за фонд і якімі сродкамі ён ужо валодае?

– Гэты Фонд быў створаны ў канцы 2005 года, у яго буйныя падаткаплацельшчыкі (дзяржаўныя прадпрыемствы) апроч падатку на прыбытак абавязаныя рабіць дадатковыя адлічэнні, фактычна як дадатковы падатак. І сёлета яны набралі 600 мільёнаў, толькі па выніках 2005 года. А ў 2006 годзе дзяржава даналічыла розным прадпрыемствам, прычым у снежні былі павялічаныя стаўкі. Мабыць, урад ужо зразумеў, што сутыкнецца з ростам цэнаў на нафту і газ. Адпаведна былі павялічаныя стаўкі амаль у 20 разоў у агульным аб’ёме, то бок гэты фонд.

– Наколькі эфектыўнае выкарыстанне гэтых сродкаў?

– Урад сцвярджае, што будзе выкарыстоўваць дадзеныя сродкі на стрымліванне росту цэнаў. Гавораць, што гэтыя грошы пойдуць на тое, каб не дапусціць падвышэння цэнаў на жыллёва-камунальныя паслугі. А менавіта хто і ў якім выглядзе іх атрымае – пра гэта пакуль нічога няма. З пункту гледжання эканомікі, было б лепей, калі б урад на гэтыя грошы пачаў рэформы. Не сакрэт, што найлепш выкарыстаюць грошы прыватныя ўласнікі, прыватныя фундатары. А дзяржава, увогуле, заўсёды дрэнны ўласнік і распарадчык грошай.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: