Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 1920 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Калі Лукашэнку адправяць пад трыбунал?
14:12, 19/01/2007

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ўлетку мінулага года заявіў пра планы пачаць суд над Аляксандрам Лукашэнкам у лістападзе 2006 года. Лідэр апазіцыйнай партыі збіраўся прымеркаваць суд да дзесяцігоддзя з дня правядзення рэферэндуму. Тады была прынятая Канстытуцыя, якая пашырае паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы.

Як паведамляў Анатоль Лябедзька, падчас першага судовага паседжання трыбунала плануецца разгледзець падзеі рэферэндуму 1996 года, знікненні грамадскіх дзеячаў у 1999 – 2000 і падзеі 19 – 25 сакавіка 2006 года ў Менску. Анатоль Лябедзька меркаваў, што судовае паседжанне атрымаецца правесці ў Вільні, Кіеве, Варшаве, Маскве або Менску.

Старшыня АГП выказаў здагадку, што “суддзямі” на працэсе над беларускім прэзідэнтам могуць стаць Вацлаў Гавэл, Лех Валенса, Аляксандр Квасьнеўскі. “Гэта будуць дзесяць-пятнаццаць чалавек, вядомых у Еўропе і свеце, каб заключэнні суду не выклікалі сумненняў”, – дадаў Анатоль Лябедзька.

Прэс-цэнтр Хартыі’97 папрасіў лідэра АГП Анатоля Лябедзьку распавесці, як сёння ідуць справы з правядзеннем трыбунала над Лукашэнкам?

“Пытанне застаецца на парадку дня. Але на гэтым этапе дадзенае пытанне любіць цішыню. Ёсць адна праблема. Як толькі пачалася праца па стварэнні такога трыбунала, людзі, якія ёю займаліся, папоўнілі спіс пацярпелых. Тыя, хто рыхтаваў заключэнні для суду, неадкладна патрапілі пад увагу спецслужбаў. Акрамя таго, не ўсе арганізацыйныя пытанні вырашаныя. Ёсць нюансы, пра якія я не правамоцны гаварыць. І механізм яшчэ не адладжаны да канца. Міжнародны грамадскі трыбунал над Лукашэнкам – гэта актуальна, але мы павінны прызнаць, што ў міжнароднай супольнасці ўзнікла нейкае чаканне дыялогу... Там ёсць падтрымка, але ёсць і чаканне. Пакуль чакаем”, – заявіў Лябедзька прэс-цэнтру Хартыі’97.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: