Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 1920 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У турму да Казуліна ван дэр Ліндэна не пусцілі
13:33, 19/01/2007

Кіраўнік Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Рэнэ ван дэр Ліндэн сустрэўся 19 студзеня з жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна. Як паведаміла БелаПАН Ірына Казуліна, на сустрэчы прысутнічалі таксама прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый.

“Гэта быў абмен думкамі пра тое, як Еўропа і, у прыватнасці, ПАРЕ мусяць выбудоўваць палітыку з беларускімі ўладамі, – сказала І.Казуліна. – Старшыня ПАРЕ ўважліва ўсіх выслухоўваў, задаваў пытанні, удакладняў пазіцыі”. Як адзначыла І.Казуліна, гэта была “сяброўская сустрэча”, якая паказала, што “абодва бакі хочуць супрацоўнічаць і прасоўвацца наперад у будаванні дэмакратычнага грамадства ў Беларусі”.

Паводле яе слоў, Рэнэ ван дэр Ліндэн паведаміў, што практычна ўсе яго патрабаванні адносна арганізацыі візіту ў Менск былі выкананыя, акрамя магчымасці сустрэнуцца з асуджаным Аляксандрам Казуліным. “Але ён спадзяецца, што амбасадару Нямеччыны Марціну Хекеру неўзабаве дазволяць наведаць Казуліна”, – адзначыла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты. Яна таксама падкрэсліла, што, па словах кіраўніка ПАРЕ, ён адмовіўся ад сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Аднак, як паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы Лукашэнкі Павел Лёгкі, такая сустрэча і не планавалася.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: