Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Нью-Ёрку адбылася акцыя салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі (Фота) 11:11, 22/01/2007
20 студзеня Беларускім моладзевым рухам Амерыкі быў праведзены пікет у падтрымку дэмакрaтыі на Беларусі й абарону палітычных палітвязьняў. Пікет ладзіўся каля расейскага кансуляту ў Нью-Ёрку. У акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў руху зь Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі, Пэнсільваніі і штата Масачусэтц.
Падчас пікету былі агучаны патрабаваньні да кіраўніцтва Расеі спыніць падтрымку рэжыму Лукашэнкі ды паспрыяць вызваленьню беларускіх палітвязьняў.
Таксама 20 студзеня ў Беларусі ў падтрымку “Маладога Фронту” і зьняволенага лідэра Зьмітра Дашкевіча былі праведзены шэраг акцыі пратэсту ў Салігорску, Слуцку, Любані, Старобіне і Старых Дарогах.