Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Алесін: «Ірану патрэбныя ад Беларусі паслугі, зьвязаныя зь ягонай ядзернай праграмай»
11:31, 22/01/2007

Міністар абароны Беларусі Леанід Мальцаў наведвае зь візытам Іран – краіну, якую ў сьвеце падазраюць ў падрыхтоўцы ядзернай зброі насуперак рэзалюцыям ААН. «Радыё Свабода» задае экспэртам пытаньне: што можа зацікавіць іранцаў у галіне вайсковага супрацоўніцтва зь Беларусьсю?

Пра заплянаваны візыт міністра абароны Беларусі Леаніда Мальцава ў Тэгеран яшчэ на мінулым тыдні абвясьціла іранская агенцтва “Fars News Agensy”. І паведаміла некаторыя падрабязнасьці: беларускага міністра запрасіў ягоны калега Мустафа Наджар, але ў праграме візыту таксама сустрэчы з афіцыйнымі асобамі ў кіраўніцтве Ірана. З кім дакладна, не паведамляюць. Беларускія афіцыйныя крыніцы ўвогуле абыходзяць увагай магчымы візыт Мальцава ў Іран.

Незалежны журналіст Раман Якаўлеўскі, які шмат піша пра вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Усходу, у дадзеным выпадку давярае іранскім мэдыям. Журналіст мяркуе, што мэтай візыту будзе наладжваньне гандлю беларускай зброяй ды вайсковай тэхнікай зь Іранам:

“Візыт Мальцава ў Іран цікавы таксама тым, хто будзе у складзе дэлегацыі. Раю зьвярнуць увагу на тое, ці будзе там спадар Пафераў, былы камандуючы сіламі супрацьпаветранай абароны, які зараз працуе намесьнікам старшыні вайскова-прамысловага камітэту”.

У сьвеце падазраюць Іран у плянах стварыць ядзерную зброю. ААН неаднаразова прымала рэзалюцыі, у якіх заклікала кіраўніцтва краіны адмовіцца ад такіх плянаў, паколькі лічыць іх небясьпечнымі для міру ў рэгіёне. Таму краіны, якія супрацоўнічаюць зь Іранам у вайсковай галіне, знаходзяцца пад асаблівай ўвагай ААН. Найперш гэта тычыцца Расеі. Беларускі незалежны аглядальнік Аляксандр Алесін не выключае, што ад Беларусі Ірану таксама патрэбныя паслугі, зьвязаныя зь ягонай ядзернай праграмай.

“У сытуацыі, калі ЗША заявілі пра магчымы авіяўдар па аб’ектах ядзернай праграмы Ірана, можна меркаваць, што цікаўнасьць Ірана будзе якраз да супрацьпаветранай зброі. Ужо вядома, што Расея прадала Ірану сыстэмы ТОР1-М – гэта сыстэмы супрацьпаветранай абароны блізкага радыюсу, хутчэй за ўсё, для аховы аб’ектаў ядзернай праграмы. Гэта значыць, што іх могуць зацікавіць і беларускія напрацоўкі ў гэтай галіне, бо калі ракеты вырабляе Расея, то электроніку, праграмнае забесьпячэньне да іх – таксама і Беларусь”.

Паводле Аляксандра Алесіна іранскіх вайскоўцаў таксама можа зацікавіць рамонт іранскай вайсковай тэхнікі беларускімі адмыслоўцамі. Экспэрт нагадаў, што на ўзбраеньні Ірану знаходзіцца шмат былых савецкіх самалётаў, захопленых у Іраку падчас вайны ў канцы 1980-х гадоў.

Варта заўважыць, што за апошняе дзесяцігодзьдзе беларускую зброю ды вайсковую тэхніку знаходзілі ў шмат якіх гарачых кропках. Адмыслоўцы згадваюць Ліван, Эфіопію, Судан, Сырыю, Ірак ды іншыя краіны.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: