Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ван дэр Ліндэн супраць ізаляцыі дыктатуры 16:46, 22/01/2007
Ізаляцыя Беларусі і яе палітычнага рэжыму не спрыяе дэмакратычным рэформам, лічыць кіраўнік Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Рэнэ ван дэр Ліндэн. Пра гэта ён паведаміў 22 студзеня на адкрыцці зімовай сесіі ў каментары вынікаў свайго візіту ў Беларусь, распавядае афіцыйны сайт ПАРЕ.
Рэнэ ван дэр Ліндэн падкрэсліў, што падчас візіту ў Менск 18 – 19 студзеня “выкарыстаў усялякую магчымасць”, каб нагадаць беларускім уладам пра сур’ёзную заклапочаннасць ПАРЕ становішчам у Беларусі. Ён адзначыў, што падчас візіту правёў таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі апазіцыі, няўрадавых арганізацый і студэнтамі БДУ.
Рэне ван дэр Ліндэн спадзяецца, што ў адказ на яго візіт беларускія ўлады зробяць “пэўныя крокі”. Ён таксама падкрэсліў, што не толькі ПАРЕ, але і Рада Еўропы гатовы ўсебакова дапамагчыБеларусі “ў працэсе дэмакратызацыі”.