Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пры Ярмошынай заканадаўства мяняць не будуць
17:13, 22/01/2007

На дадзеным этапе няма неабходнасці ўносіць змены ў выбарчае заканадаўства, як таго патрабуюць вось ужо шмат гадоў беларускія праваабаронцы і міжнародная супольнасць. Пра гэта заявіла сёння старшыня Цэнтральнай камісіі па правядзенні выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, беларускае заканадаўства цяпер улічвае ўсе неабходныя нюансы арганізацыі выбарчага працэсу ў краіне. Апошнія праўкі былі занесеныя зусім нядаўна, у кастрычніку 2006 года, сказала яна.

На думку старшыні Цэнтрвыбаркама, існоўныя разыходжанні ў ацэнцы вынікаў выбараў назіральнікамі розных міжнародных арганізацый выкліканыя не супярэчнасцямі розных стандартаў ацэнкі выбараў, а пазіцыямі бакоў. У прыватнасці, выбарчае заканадаўства Беларусі цалкам адпавядае стандартам, прынятым у СНД, і задавальняе ўсе асноўныя міжнародныя прынцыпы ў гэтай сферы. У той час цалкам аб’яднаць падыходы краін СНД і дзяржаў Еўразвяза ў самы блізкі час не атрымаецца, лічыць Лідзія Ярмошына.

Яна таксама паведаміла, што сябры Цэнтральнай выбарчай камісіі, за выключэннем сакратара і старшыні, працуюць на грамадскай аснове. Плануецца падвядзенне вынікаў і аналіз мінулай выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. Яна адзначыла, што новаму складу ЦВК трэба будзе цягам сваёй пяцігадовай дзейнасці правесці выбары дэпутатаў «нацыянальнага сходу», Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў. Паводле яе слоў, у Беларусі найбольш аптымальна прызначаны час фармавання складу ЦВК. Ён робіць сяброў Цэнтрвыбаркама незалежнымі ад уплыву патэнцыйных кандыдатаў.

Нагадаем, што Лідзіі Ярмошынай забаронены ўезд у краіны Еўропы і ЗША – за арганізацыю фальсіфікацый вынікаў выбарчых кампаній у Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: