Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Невыяздная Ярмошына засталася на месцы 15:59, 22/01/2007
Так званы “савет рэспублікі” даў згоду на прызначэнне Лідзіі Ярмошынай старшынёй Цэнтрвыбаркама Беларусі. Такое рашэнне прынятае сёння на пазачарговай сесіі верхняй “палаты” беларускага “парламента”.
Паводле Канстытуцыі краіны 6 сяброў ЦВК прызначаюцца прэзідэнтам і 6 – абіраюцца Саветам Рэспублікі. Кандыдатура старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў праходзіць узгадненне ў верхней “палаце” беларускага “парламента”.
Нагадаем, што Лідзіі Ярмошынай забаронены ўезд у Краіны Еўропы і ЗША – за арганізацыю фальсіфікацыі вынікаў выбарчых кампаній у Беларусі.