Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня даў інтэрв’ю нямецкай газеце “Вельт ам Зоннтаг”. Пытанні, адрасаваныя кіраўніку дзяржавы, былі, у прыватнасці, пра ўзаемаадносіны Беларусі і Захада, магчымасці будавання дыялогу паміж Беларуссю і Еўропай, рэальнай прычыны беларуска-энергетычнай спрэчкі, праблемы ў будаванні “саюзнай дзяржавы”, сапраўдных чыннікаў ціску на краіну звонку асобнымі сіламі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Сярод закранутых тэм – пытанні энергетычнай бяспекі ў Еўропе, неабходнасць выкаранення ілжывых стэрэатыпаў, якія склаліся наконт Беларусі ў ЕЗ.
Падчас інтэрв’ю прагучалі шчырыя адказы Лукашэнкі на вострыя і досыць асабістыя пытанні, адзначыла прэс-служба.
“Вельт ам Зоннтаг” – буйная нядзельная газета Нямеччыны. Газета спецыялізуецца на аналізе падзей, што адбыліся цягам тыдня ў палітычнай, эканамічнай, культурнай сферах, і публікацыях эксклюзіўных інтэрв’ю. Належыць да найбольш цытаваных выданняў Нямеччыны. Чытацкая аўдыторыя налічвае больш як 1 млн. чалавек.
Гэта не першае інтэрв’ю Лукашэнкі нямецкім журналістам. Самае скандальнае з іх прагучала ў снежні 1995 года. Беларускі дыктатар у інтэрв’ю нямецкай газеце “Хандэльсблат” у якасці прыкладу эфектыўнага прэзідэнцкага кіравання назваў Гітлера.