|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Ангела Меркель: Еўропе патрэбна бяспека 10:45, 22/01/2007 Расейскі прэзідэнт выказаў гатоўнасць спрыяць стабілізацыі энергапаставак у Еўропу шляхам стварэння ў Нямеччыне газавых сховішчаў, у сваю чаргу Меркель паведаміла, што Нямеччына як старшыня ЕЗ “разумее і прымае” імкненне Расеі перайсці на рынкавыя адносіны з усімі партнёрамі, і адзначыла зацікаўленасць Еўропы ў стабільных пастаўках, піша Газета GZT.ru. Пуцін падкрэсліў гатоўнасць Расеі будаваць выразныя і зразумелыя стасункі ў сферы энергетыкі з усімі партнёрамі, у тым ліку – з еўрапейскімі. У той самы час ён адзначыў, што з прычыны незахоўвання рынкавых прынцыпаў Расея нясе вялізныя страты, якія вымяраюцца мільярдамі даляраў штогод. “Мы гаворым усім: партнёрству і ўзаемадзеянню, супрацоўніцтву – “так”, паразітаванню – “не”, – падкрэсліў прэзідэнт Расеі. Пуцін заявіў журналістам, што не абмяркоўваў з Меркель пытанне будаўніцтва Поўнача-Еўрапейскага газаправода: “А што там абмяркоўваць? Усё вырашана”. Аднак ён пацвердзіў гатоўнасць правесці па прапанове канцлеркі ФРГ у Польшчу, якую незадавальняе праект, асобнае адгалінаванне, што дазволіць Варшаве атрымоўваць паліва напроста. Па словах расейскага прэзідэнта, ён можа правесці такія перамычкі “і ў Польшчу, і ў Швецыю”, піша газета “Ведомости”. Адным з першых пытанняў, што задалі журналісты Ангеле Меркель, было пытанне на конт праблем паставак польскага мяса. Канцлерка ФРГ адказала, што, на яе думку, міністры сельскай гаспадаркі Расеі і Польшчы знаходзяцца на правільным шляху. Аднак яна падкрэсліла, што гэтая праблема – не праблема ЕЗ і Польшчы. “Ёсць праблема паміж ЕЗ і Расеяй – не вырашаныя некаторыя пытанні, у тым ліку і па польскім мясе”, – зазначыла Меркель. Пытанне незалежнасці Косава, паводле адказаў лідэраў дзвюх краін журналістам, застаецца “каменем перапоны”, бо Расея працягвае падтрымліваць імкненне ўлад Сербіі захаваць цэласнасць краіны, а Еўропа спачувае косаўскім албанцам у іх імкненні да аддзялення. Пуцін адзначыў, што Расея не супраць незалежнасці Косава, але на тых умовах, якія задаволяць і Белград, і Прышціну. “Хіба Еўропа зацікаўленая, каб Белграду былі навязаныя зневажальныя ўмовы? І чым гэта пагражае? Памятаеце бамбаванні ў цэнтры Белграда. Хіба гэта нармалёва?! І цяпер мы маем вынік гэтай памылкі”, – сказаў ён. Нямецкая канцлерка адзначыла, што досвед іншых югаслаўскіх рэспубалік паказвае на правільны шлях. “У Босніі сітуацыя настолькі стабілізавалася, што мы выводзім адтуль нашы войскі. І для людзей у Косава мы жадаем дамагчыся такой стабільнасці”, – падкрэсліла яна і пры гэтым зазначыла, што ўсё гэта павінна быць зроблена “не цаной нестабільнасці ў Сербіі”, піша газета “Коммерсант”. Меркель спадзяецца, што падчас выбараў, якія адбыліся ў Сербіі ў дзень перамоваў, “пераможцамі выйдуць дэмакратычныя сілы”. Адзначым, што надзеі канцлеркі спраўдзіліся, але толькі збольшага. Нечакана вялікую падтрымку ў Сербіі атрымала нядаўна сфармаваная Ліберальна-дэмакратычная партыя, чый лідэр Седамір Ёвановіч лічыць сябе паслядоўнікам забітага ў 2003 годзе прэм’ер-міністра Зорана Джынджыча і выступае за аддзяленне Косава. Пры гэтым каля 30% набрала Сербская радыкальная партыя, якая рэзка выступае супраць змены цяперашніх межаў краіны. NEWSru.com
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|