Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывіста «Маладога Фронта» асудзілі на трое сутак арышту 13:21, 22/01/2007
Актывіст арганізацыі “Малады фронт” быў затрыманы ў суботу 20 студзеня на цэнтральнай плошчы Салігорску, дзе разам з моладзевым актывістам Іванам Шылам трымаў расьцяжку з надпісам: “Свабоду Дашкевічу!”
Актывісты “Маладога фронту” плянавалі правесьці ў суботу шэраг акцыяў у абарону палітвязьня Зьмітра Дашкевіча у Салігорску, Слуцку, Любані, Старобіне, Старых Дарогах і Магілёве. У Салігорску міліцыянты затрымалі таксама Івана, Ільлю Шылаў і Андруся Тычыну. У офісе “Маладога фронту” зрабілі ператрус і канфіскавалі расьцяжкі ды ўлёткі.
Непаўнагадовых Івана і Ільлю Шылаў, а таксама Андруся Тычыну праз тры гадзіны адпусьцілі. А 18-гадовага Зьмітра Карнова абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Сёньня салігорскі суд пакараў Зьмітра Карнова трыма суткамі арышту.