Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабаронцаў выганяюць з офіса (Фота)
15:22, 22/01/2007, фота ByMedia.net

19 студзеня, калі ў Менску знаходзіўся з візітам старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн, які прыехаў наладжваць дыялог з беларускімі ўладамі, Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь апавясціла РГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” (БХК) пра скасаванне кантракта на арэнду офіснага памяшкання і выдала загад аб яго вызваленні да 20 студзеня 2007 года. Сёння праваабаронцы прыйшлі ў офіс, каб забраць рэчы – дакументы і кнігі – і адвесці іх па сваіх кватэрах. Каб у выпадку, калі іх не пусцяць у будынак працягнуць працу па сваіх уласных дамах.

Цэнтральны апарат БХК зарэгістраваны ў гэтым офісе (Менск, вул. К.Лібкнехта, 68-1201) з 1998 года, там жа знаходзіцца грамадская прыёмная па аказанні прававой дапамогі грамадзянам.

Пасля атрымання паведамлення (19 снежня 2006 года) наконт скасавання кантракта, нягледзячы на наяўнасць свабоднай плошчы ў гэтым і іншых будынках ГГУ УСП, усе спробы кіраўніцтва БХК захаваць офіс і юрыдычны адрас у адміністрацыйным будынку не прынеслі поспеху. Страта юрыдычнага адрасу па законе цягне за сабой ліквідацыю грамадскага аб’яднання.

“Сёння мы заяўляем Галоўнаму гаспадарчаму ўпраўленню Упраўлення справамі прэзідэнта, што ў нас ёсць першачарговае права заключэння новай дамовы на арэнду гэтага памяшкання, бо яно ўсё роўна будзе здавацца ў будучыні ў арэнду. ГГУ піша, што ў нас нібыта былі запазычанасці па аплаце, але на сёння акт зверкі ўзаемаразлікаў паказвае, што мы нават пераплацілі за арэнду. У гэтым выпадку мае месца не парушэнне намі нейкіх дамоўленасцяў, а простае нежаданне арэндадаўцы падаўжаць дамову. Мы ведаем, што ў гэтым будынку ёсць свабодныя памяшканні, але нам не дазваляюць іх наймаць”, – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 намеснік старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак.

“На выпадак, калі нас не ўпусцяць у будынак, мы забярэм неабходныя дакументы дадому, каб працаваць там. Маёмасці ў нас ужо не засталося. Толькі літаратура, дакументы, паперы”, – гаворыць Алег Гулак.

У снежні 2006 года судовыя выканаўцы канфіскавалі маёмасць Беларускага Хельсінкскага камітэта – кампутар, факсімільны апарат і мэблю. Маёмасць была апісаная ў выкананне рашэння Вышэйшага Гаспадарчага суду (ВГС) па справе аб падаткаабкладанні сродкаў, атрыманых у рамках праграмы ТАСІС.

БХК абавязалі выплаціць падаткі і штрафныя санкцыі ў суме, эквівалентнай прыкладна 75 000 даляраў ЗША.

Дзеянні беларускіх улад у дачыненні БХК асудзіла міжнародная праваабарончая супольнасць.












напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: