|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
«Вельмі хутка мы вернемся на нашу Плошчу» 13:11, 22/01/2007 Спампаваць фільм з Інтэрнэту можна з сайта ploshcha.wolnabialorus.org, інтэрнэт-старонак арганізацыі “Трэці шлях” – http://www.3dway.info/video/docfilm/ploscha(haschevatsky)/ Прапаноўваем водгукі пра фільм “Плошча” з форумаў Livejournal.com і tut.by. Анклаў за СВАБОДУ: Толькі што паглядзеў фільм. Спадабалася. Вельмі спадабалася. Абавязкова раздам копіі маім знаёмым і сябрам. Як непасрэдны ўдзельнік падзеяў магу сказаць, што ўсё паказанае і расказанае ўскалыхнула душу і сагрэла сэрца. Вялікі дзякуй тым хлопцам і дзяўчатам, што былі побач у тыя нялёгкія дні, што і сёння вераць у Беларусь у наш шматпакутны, добры народ. Ужо вельмі хутка мы вернемся на нашу Плошчу і ўздыхнем поўнымі грудзьмі. Жыве Беларусь!!! Ruł Вельмі моцны фільм... Даўно ўжо ня бачыў такіх выдатных адлюстраваньняў нашай беларускай рэчаіснасьці. Мая павага пану Хашчавацкаму Мішэль: Дарэчы, у соты раз гляджу, як Хашчавацкі абыграў гісторыю з інтэрв’ю пра Гітлера. Клас. Такіх нахабных і бегаючых вачэй нашага фюрэра я нідзе не сустракаў. Olefftina: А я дык Хашчавацкага не люблю. Такое адчуванне, што яго не ўзялі ў “Пастскрыптум”, і таму ён стаў хваліць апазіцыю. А так – прыёмы тыя ж, што і ў дзяржаўных прамывацеляў мазгоў. Але глядзець фільм было прыемна. Хаця б таму, што знятая наша Плошча. Вярнуцца б... Zagorski Нешта эмацыйна слабавата з майго пункту гледжання. Толькі апошнія 20 хвілін трохі пацешылі. Распавялі мала пра Казуліна і ўвогуле нічога пра падзеі Дня Волі. У цэлым – глядзіцца праўдзіва і дакументальна. kisa_anuta Паглядзела. Цікава стала – у самым пачатку фільма здыманне цудоўнай якасці. Няўжо рэжысёр адабраў відэаматэр’ял у тых трох людзей з камерамі? А вось убачыць ужывую тое, пра што столькі чулі... withoutnick Ужо глядзеў – у нас у дамашняй сетцы з снежня шпацыруе. Вельмі спадабаўся, адчуваецца прафесіяналізм Хашчавацкага. Але мне здалося – як быццам абрываецца. Вельмі бракуе там 25-га сакавіка, бо гэта таксама была плошча, лагічны працяг папярэдніх падзей, Дзень Волі нельга адрываць ад папярэдніх падзей, гэта адно цэлае. Уражанне такое, што аўтар пакінуў для сябе магчымасць 2-ой серыі. Што-ж, будзем чакаць... З электроннай пошты: Вялікі дзякуй ВАМ за фільм. Бязмежная павага Юрыю Хашчавацкаму і іншым ЛЮДЗЯМ, што мелі да гэтага дачыненне. Поспехаў у далейшай творчасці. Дзяніс і Таццяна. Добры дзень. Ваш фільм “Плошча” мне вельмі спадабаўся. Дзякуй за тое, што вы робіце! Было вельмі цікава зірнуць на падзеі, што адбываліся летась з іншага пункту гледжання, бо падчас выбараў было вельмі цяжка атрымоўваць дакладную інфармацыю, асабліва за межамі Беларусі. Абавязкова парэкамендую гэты фільм сваім знаёмым і сябрам. З павагай, Аляксандр.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|