Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрымальнікі пачынаюць падрыхтоўку да акцый пратэсту
14:31, 22/01/2007

У Беларусі перадстрайкавая сітуацыя. 20 студзеня на сумесным паседжанні кіраўнікоў і прадстаўнікоў прадпрымальніцкіх структур Беларусі прынятае рашэнне аб падрыхтоўцы да розных акцый пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў. Сустрэча была ініцыяваная Каардынацыйнай радай індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь і Стачкамам прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь з актыўным удзелам праваабарончага руху “Наша Беларусь”.

Тыя людзі, што выступалі на паседжанні, адзначалі дрэннае становішча прадпрымальнікаў, асабліва, пасля апошняга Указа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №760 ад 29.12.2006. Падрабязны аналіз наступстваў уступлення ў сілу дадзенага Указа даў старшыня Кардынацыйнай рады ІП Рэспублікі Беларусь Анатоль Змітровіч.

Старшыня Стачкама прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Валеры Леванеўскі прапанаваў пачаць арганізацыю акцыі пратэсту, у прыватнасці, пачаць падрыхтоўку да мітынгу і падтрымаць ініцыятыву (РГА) “Перспектыва” па зборы подпісаў сярод прадпрымальнікаў краіны за занясенне зменаў ва Указ прэзідэнта Беларусі № 760 ад 29 снежня 2006 года.

Каардынатар праваабарончага руху “Наша Беларусь” Ігар Леднік зачытаў зварот у Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы “Аб выпрацоўцы сумесных дзеянняў па ўступленні Беларусі ў Раду Еўропы”, які быў перададзены старшыні Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэну.

Аляксандр Макаеў, кіраўнік КР ІП г. Менска прапанаваў правесці мітынг у Менску.

Былі прынятыя два сумесныя рашэнні:

1. Аб правядзенні мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў у другой палове сакавіка 2007 года ў Менску.

2. Арганізаваць працу па зборы подпісаў сярод прадпрымальнікаў краіны за адмену дыскрымінацыйных палажэнняў указа прэзідэнта №760 ад 29 снежня 2006 года.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: