Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Іранскія СМІ: міністр абароны Беларусі ўжо другі дзень у Тэгеране 10:53, 22/01/2007
У нядзелю, 21 студзеня, у Тэгеране адбыўся першы раунд перамоваў паміж міністрам абароны Беларусі Леанідам Мальцавым і яго іранскім калегай брыгадным генералам Мустафой Махамедам Наджарам. Дэлегацыя з Менска прыбыла ў Ісламскую рэспубліку ў нядзелю, у Іране яна прабудзе два дні, паведамляюць іранскія СМІ.
Іранскі службоўца падчас сустрэчы з Мальцавым зазначыў, што ягонае ведамства ўсяляк імкнецца пашырыць свае сувязі ў галіне абароны і бяспекі. “Беларусь мае спецыяльны статус у міжнароднай палітыцы Ірана, – паведаміў Наджар, – Нягледзячы на тое, што нашы краіны не маюць агульных межаў, у Менска і Тэгерана складаюцца падобныя пункты гледжання па міжнародных і рэгіянальных пытаннях. І гэта прывяло нашы краіны да жаданага супрацоўніцтва”.
Мальцаў у сваю чаргу назваў візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Іран у лістападзе 2006 года галоўным момантам у адносінах паміж дзвюма краінамі.
Беларускі міністр адзначыў “важную ролю” Ірана ў рэгіянальнай і міжнароднай палітыцы і выказаў гатоўнасць сваёй краіны заключыць абаронны саюз з Ісламскай рэспублікай.
Нагадаем, што раней беларускія ўлады не пацвярджалі і не адмаўлялі факт візіту ў Іран міністра абароны.