Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міністр абароны Беларусі сустракаецца з прэзідэнтам Ірана (Фота)
17:27, 22/01/2007

Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад выказаўся за ўсебаковае пашырэнне адносінаў з Беларуссю. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, адпаведную заяву ён зрабіў сёння на сустрэчы з міністрам абароны Беларусі Леанідам Мальцавым, які знаходзіцца з візітам у іранскай сталіцы.

“Тэгеран вітае пашырэнне адносінаў з Менскам ва ўсіх сферах”, – цытуе выказванні кіраўніка іранскай выканаўчай улады яго прэс-служба. “Беручы да ўвагі наяўны вялікі патэнцыял, дзве дзяржавы могуць дапаўняць магчымасці адна адной у розных галінах”, –дадаў ён. Прэзідэнт Ірана таксама адзначыў неабходнасць хуткага выканання раней падпісаных пагадненняў паміж дзвюма краінамі.

У сваю чаргу камандуючы Корпусам “вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі” генерал Рахім Сафаві на сустрэчы з Л.Мальцавым зазначыў, што “Іран і Беларусь могуць поўнамаштабна супрацоўнічаць з улікам сумесных інтарэсаў і агульных пагроз”. “Мы зацікаўленыя ў пашырэнні адносінаў з краінамі каўказскага рэгіёну і Усходняй Еўропы, асабліва ў галіне энергетыкі, што важна для Беларусі”, – сказаў ён. “Мы маем агульныя пункты гледжання і агульныя пагрозы з Беларуссю і Расеяй і можам супрацоўнічаць у кароткатэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве”, – падагульніў Р.Сафаві.

У канцы 2006 года сталіцу наведаў з афіцыйным візітам Аляксандр Лукашэнка. Падчас візіту былі падпісаныя міждзяржаўныя, міжурадавыя і міжведамасныя дакументы, датычныя розных сфер двухбаковага супрацоўніцтва.

Нагадаем, што кіраўнікі МЗС 27 краін - сяброў Еўразвязу, якія сабраліся на першую ў новым годзе сустрэчу ў панядзелак у Брусэлі, адзінагалосна падтрымалі рэзалюцыю 1737 Рады Бяспекі ААН па Іране ад 23 снежня 2006 года. Рада Бяспекі ўвяла санкцыі супраць Ірана і дала яму тэрмін у 60 дзён для спынення прац па абагачэнні ўрана. Санкцыі забараняюць пастаўку Ірану тэхналогій і матэрыялаў, што могуць мець дачыненне да распрацовак атамнай зброі і ракет.

Беларускія эксперты не выключаюць, што міністр абароны Беларусі прыбыў у Іран для заключэння пагадненняў аб вайскова-тэхнічнай дапамозе.


Фота yahoo.com

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: