Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чыноўнікі лічаць немэтазгодным стварэньне беларускамоўных вну
16:29, 22/01/2007

Сябра моладзі БНФ Андрусь Ігнатовіч атрымаў адказ на зварот у Адміністрацыю прэзыдэнта РБ. Зварот быў адасланы каля двух месяцаў таму й утрымліваў просьбу перагледзець заканадаўства, паводле якога выкладаньне гісторыі й геаграфіі Беларусі ў школах будзе адбывацца на расейскай мове, а таксама прапанову стварыць у Беларусі ўнівэрсытэт імя Якуба Коласа з беларускай мовай выкладаньня ўсіх дысцыплінаў. Да звароту былі далучаныя каля 2000 подпісаў грамадзянаў Беларусі.

Больш за два месяцы спатрэбілася чыноўнікам Міністэрства адукацыі, куды быў накіраваны зварот, для разгляду прапановаў. У адказе гаворыцца, што "магчымасць выкладання гісторыі Беларусі й геаграфіі Беларусі на рускай мове прадугледжваецца законамі Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі", "Аб агульнай сярэдняй адукацыі", "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь". Цікава, што ў гэтых законах гаворыцца пра раўнапраўе беларускай і расейскай моваў, паводле ж новага заканадаўства руская мова становіцца больш прыярытэтнай, -- паведаміла прэс-служба Партыі БНФ.

Наконт стварэньня новай ВНУ чыноўнікі адказалі наступнае: "На сённяшні дзень у рэспубліцы функцыянуюць 53 вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў амаль па 300 спецыяльнасцях і забяспечваюць усе галіны народнай гаспадаркі спецыялістамі з вышэйшай адукацыяй. Лічым немэтазгодным і несвоечасовым рэалізацыю ідэі стварэння яшчэ адной вышэйшай навучальнай ўстановы".

Адказ падпісаў першы намесьнік міністра адукацыі А. Жук.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: