Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
В Беларуси грубо нарушаются права человека и отсутствует свобода слова. Об этом 23 января в интервью БелаПАН заявил генеральный секретарь Христианско-демократического союза (ХДС) Рональд Пофалла, прибывший в Минск с визитом. При этом он отметил, что особое беспокойство вызывает ситуация с политическими заключенными. "Мы требуем, чтобы все политзаключенные были освобождены", — подчеркнул Р.Пофалла.
Неизвестные, которые назвали себя национал-большевиками, сегодня осквернили не генконсульство Эстонии, а посольство Латвии в Беларуси. Выяснилось, что ранее эстонское консульство находилось в одном здании с посольством Латвии, но недавно переехало по другому адресу. Посольство Латвии в Беларуси уже вручило ноту белорусскому МИД в связи с актом вандализма в отношении посольства, сообщили во вторник агентству BNS в пресс-центре министерства иностранных дел Латвии.
22 студзеня раніцай моладзевай актывістке Юліі Гарачанковай патэлефанавалі з упраўленьня КДБ па Магілёўскай вобласьці, прадставіліся і запрасілі прыйсьці на размову. Дзяўчына адказала, што прыйдзе толькі па павестцы, і ў той жа дзень увечары павестка была ўручана. Моладзевай актывістке было прапанавана прыйсьці ў управу КДБ 23 студзеня ў 10 гадзінаў раніцы.
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што моладзевы актывіст з Воршы Сяргей Гумінскі 22 студзеня быў зноў дапытаны ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе за нанясеньне палітычных графіці па арт. 341 КК РБ. У аддзяленьні міліцыі яму афіцыйна была ўручана пастанова аб гэтым.
Па распараджэнні Міністэрства інфармацыі становіцца абавязковай трансляцыя тэлеканала “НТВ-Беларусь” ў кабельных і эфірных сетках Беларусі. Адпаведны загад атрымала з Мінгарвыканкама 12 студзеня фірма “Космос ТВ”, аператар многаканальнага тэлебачання ў Мінску.
По данным Национального банка, в 2006 году население Беларуси приобрело у банков наличной валюты на 907,5 млн. USD больше, чем продало, что превысило результат 2005 года на 64,3%
З вакна службовага кабінета на трэцім паверсе будынка пінскага гарадскога аддзела міліцыі выкінуўся 20-гадовы пінчук і сканаў на месцы. Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры горада, малады чалавек быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 22 студзеня ў 1.25 па падазроне ў здзяйсненні крадзяжу мабільнага тэлефона.
Вядомыя ў Беларусі пісьменнікі, паэты, артысты, драматургі і навукоўцы выступілі з адмысловай заявай, у якой заклікалі беларусаў у сітуацыі нафта-газавага канфлікта паміж Беларуссю і Расіяй, не верыць апошнім заявам Лукашэнкі патрыятычнага характару. “Беларускай грамадскасці не варта захапляцца сёняшнімі псеўдапатрыятычнымі філіпікамі прадстаўнікоў улады і афіцыйных СМІ на адрас расійскіх алігархаў. Гэта якраз той патрыятызм, які вядомы талстоўскі герой назваў “последним прибежищем негодяев”. Наш патрыятызм – не ў кансервацыі “Лініі Сталіна”, а ва ўсталяванні палітычнай і эканамічнай дэмакратыі, у здабыванні сапраўднага нацыянальнага суверэнітэту -- такога, які ўжо маюць усе нашы суседзі”, -- гаворыцца ў заяве.
У Міністэрстве абароны Беларусі па-ранейшаму не паведамляюць пра падрабязнасці візіту міністра абароны Беларусі Леаніда Мальцава ў Іран і катэгарычна адмаўляюцца каментаваць падпісаны ўчора ў Тэгеране беларуска-іранскі мемарандум аб супрацоўніцтве ў вайсковай сферы. Падчас каментару прэс-цэнтру Хартыі’97 дадзенай сітуацыі, першы міністр абароны незалежнай Беларусі генерал Павел Казлоўскі адзначае, што ў час, калі ён быў міністрам абароны (1992 – 1994 гады), у Беларусі ўсе візіты міністра і яго падначаленых у замежныя краіны здзяйсняліся цалкам адкрыта і інфармацыя пра іх аператыўна перадавалася ў сродкі масавай інфармацыі.
Два выпускі "Песьняў Свабоды", што выйшлі ў гарачую пару 2006 г. сталіся, бадай, такімі ж запамінальнымі знакамі гэтага году, як намёты на плошчы Каліноўскага, бел-чырвона-белыя стужкі, значкі "За Свабоду!" ды флэшмобы ў атачэньні міліцыі. Папулярнасьць гэтых дыскаў падштурхнула незалежны лэйбл VoliaMusic да падрыхтоўкі трэцяга ў гэтым шэрагу рэлізу, які мае выйсьці ў сьвет 19 сакавіка 2007 года.
Глава Представительства Европейской комиссии в Украине и Беларуси Иен Боуг объяснил, почему Европа приняла решение лишить нашу страну торговых преференций. Но, по его словам, у Беларуси еще есть время, чтобы исправить ситуацию.
Пры разглядзе 23 студзеня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе пазову менскай Царквы “Новае жыццё” Аб’яднання суполак хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўнікі Менгарвыканкама давалі супярэчлівыя паказанні. Такую выснову можна зрабіць з адказаў прадстаўнікоў гарадскіх улад на прапанову суддзі Алены Караткевіч назваць нарматыўна-прававы акт і прадугледжаны ім пералік дакументаў для атрымання рэлігійнай суполкай дазволу Менгарвыканкама на будаўніцтва ў сталіцы культавага будынка, паведамляе БелаПАН.
Беларусь не збіраецца ствараць памежную інфраструктуру на мяжы з Расейскай Федэрацыяй. Пра гэта сёння ў Берасці паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта памежных войск генерал-лейтэнант Аляксандр Паўлоўскі.
У Міністэрстве абароны Беларусі катэгарычна адмаўляюцца каментаваць падпісаны ўчора ў Тэгеране беларуска-іранскі мемарандум аб супрацоўніцтве ў вайсковай сферы.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускі бок мусіць патрабаваць ад Расеі аплаціць паслугі, якія аказваліся расейскай дзяржаве. “Без мітусні і амбіцый, на прынцыпах міжнароднага права, мы таксама мусім патрабаваць, каб нам заплацілі”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў аўторак у Наваполацку падчас нарады з урадам краіны. Паводле яго слоў, ураду сёння “трэба змагацца, а не “склеивать ласты” і крычаць “каравул”.
Беларусь мае намер стварыць прывабныя ўмовы для расейскіх нафтаздабыўных кампаній для перапрацоўкі сыравіны на беларускіх НПЗ, паведаміў “Інтэрфаксу” ў аўторак першы віцэ-прэм’ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка.
Урад Беларусі цяпер вывучае пытанне, звязанае з магчымасцю паставак нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы з балтыйскіх партоў па нафтаправодзе Вентспілс – Наваполацк, паведаміў Аляксандру Лукашэнку першы віцэ-прэм’ер урада Уладзімір Сямашка ў аўторак падчас наведвання кіраўніком дзяржавы РУП “Дружба” ў Наваполацку.
Мінулы год быў паспяховым для культуры краіны. Практычна ўсе калектывы, у тым ліку рэспубліканскія, абласныя, раённыя, прынялі актыўны ўдзел у акцыі “За сильную и процветающую Беларусь”, падчас якой адбылося больш за 400 канцэртаў. Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА міністр культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матвейчук, які сёння прымае ўдзел у выніковай калегіі ўпраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама.
Пра гатоўнасць ЕЗ пачаць перамовы аб пашыраным пагадненні з Украінай было абвешчана ў выніках паседжання Рады ЕЗ па агульных пытаннях і знешніх адносінах, якое адбылося 22 студзеня ў Брусэлі.
Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне Упраўлення справамі прэзідэнта дало Беларускаму Хельсінкскаму камітэту некалькі дзён для высялення з офіса, размешчанага ў Менску на вуліцы Карла Лібкнехта, 68. “У ГГУ нам паведамілі, што даюць час да канца тыдня, пакуль мы знойдзем новае памяшканне для офіса. Мы пакуль накіравалі ва ўпраўленне заяву аб заключэнні з намі новай дамовы на арэнду, а таксама падшукваем іншыя магчымасці для бесперабойнай працы камітэта. Але новага памяшкання ГГУ Упраўлення справамі прэзідэнта нам не дае. Пакуль цяжка сказаць, як мы знойдзем памяшканне, пры сённяшніх абставінах знайсці офіс для праваабарончай арганізацыі ў Беларусі вельмі цяжка. У выпадку няўдачы – будзем змушаныя працаваць па кватэрах, але тады ўзнікае пагроза пазбаўлення БХК рэгістрацыі з прычыны адсутнасці юрыдычнага адрасу”, – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 намеснік старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.
Працэс па крымінальнай справе ў дачыненні кіраўніка гарадзенскага аддзялення Саюза палякаў Беларусі Мячыслава Яскевіча перанесены на 30 студзеня. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў адвакат падсуднага Уладзімір Кісялевіч. Паводле слоў адваката, з прапановай не пачынаць сёння разгляд крымінальнай справы выступіла пракуратура суду Кастрычніцкага раёна Гародні з прычыны адсутнасці некалькіх сведкаў з боку абвінавачвання.
Лідэр Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч сёння ў Менску сустрэнецца з генеральным сакратаром Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Нямеччыны (ХДС) Рональдам Пофалам. ХДС – кіруючая партыя Нямеччыны.
21 студзеня ўступіў у сілу закон «Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму». У новым законе тлумачацца паняцьці “экстрэмізм” і “экстрэмісцкая дзейнасьць”, вызначаюцца асноўныя прынцыпы і накірункі супрацьдзеяньню экстрэмізму, усталёўваюцца суб’екты супрацьдзеяньня гэтай зьяве і іх паўнамоцтвы, уводзяцца меры адказнасьці праявам экстрэмізму. Сярод іх – прыпыненьне дзейнасьці арганізацыі; прызнаньне арганізацыі, зарэгістраванай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, экстрэмісцкай, забарона і ліквідацыя яе дзейнасьці; забарона дзейнасьці экстрэмісцкіх замежных і міжнародных арганізацый; супрацьдзеяньне выданьню і распаўсюджваньню экстрэмісцкіх матэрыялаў; недапушчальнасьць ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў; супрацьдзеяньне публічным заклікам службовай асобы арганізацыі да ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці.
У 2006 годзе была ўстаноўлена і ўпершыню ўручана ўзнагарода імя Льва Сапегі. Прэмія ўстаноўлена шэрагам польскіх ВНУ. Узнагарода ўручаецца за дзейнасьць на карысьць дэмакратызацыі й стварэньня грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Першым ляўрэатам узнагароды імя Льва Сапегі стаў гісторык, палітык, былы дэпутат Вярхоўнага Савету РБ Валянцін Голубеў. У Варшаўскім унівэрсытэце ён выступіў з дакладам на тэму фармаваньня беларускай нацыі.
У канцэпцыі праекту Закону “Аб прафсаюзах” ёсць пункты, якія пагаршаюць становішча незалежных прафсаюзаў. У гэтым, як паведамляе www.praca-by.info, упэўнены старшыня Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук і лідэры Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандр Бухвостаў і Генадзь Федыніч.
Невядомыя кінулі на тэрыторыю генконсульства Эстоніі ў Менску бутэльку з чорнай фарбай і ўлёткі з заклікам адмовіцца ад зносу помнікаў савецкім воінам. Пра гэта паведаміў “Інтэрфакс”. Генконсульства пакуль не каментуе здарэнне.
Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Гародні пачнецца разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні кіраўніка Гарадзенскага гарадскога аддзела Саюза палякаў Беларусі Мячыслава Яскевіча. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў актывіст СПБ Анджэй Пачобут.
Перспектывы супрацоўніцтва праваахоўных ведамстваў будуць вызначаны падчас візіту 25 – 29 студзеня ў Сацыялістычную Рэспубліку В’етнам міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Навумава.
Рэнэ ван дэр Ліндэн аднагалосна пераабраны старшынёй Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) на трэці гадавы тэрмін. Гэта адбылася на зімовай сесіі, што адкрылася ў панядзелак у Страсбурзе, паведамляе ІТАР-ТАСС.
Учора начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Барысюк заявіў, што краіна ўзмацніла рэжым мытнага кантролю за таварамі, што ідуць па маршруце калінінградскага транзіту. Паводле яго слоў, узмацненне рэжыму ўведзенае для таго, каб спыніць спробы пазапраўнага паступлення ў краіну замежных тавараў пад выглядам расейскіх. Між іншым, пішуць сёння “Новые Известия”, Дзярждума Расеі рахтуецца да новых санкцый з боку Беларусі.
Чрезвычайный и Полномочный посол США в Беларуси Карен Стюарт передала во вторник областной библиотеке в Могилеве книги на английском языке с произведениями американской художественной литературы, методические и учебные пособия для преподавателей английского языка, а также видеопроектор, фотоаппарат, магнитофон и другую технику для изучения английского языка.
В суде находится на рассмотрении уголовное дело в отношении руководителей ряда модельных агентств Беларуси. Об этом сообщил сегодня в Общественном пресс-центре Дома прессы в ходе круглого стола по проблемам противодействия торговли людьми заместитель начальника управления по наркоконтролю и противодействию торговли людьми МВД Беларуси Сергей Колтун.
В последние дни ушедшего года труженики мелкого бизнеса получили сюрприз в виде Указа от 29.12.2006 № 760, которым дополнен и изменен Указ от 18.06.2005 № 285 "О некоторых мерах по регулированию предпринимательской деятельности". Ударная фишка в том, что перед ИП поставили дилемму: работать со следующего года либо в формате семейного бизнеса, либо в качестве юрлица. Оценку столь радикальной новации дают представители предпринимательских союзов, юристы и эксперты.
ГУВД Мингорисполкома считает целесообразным создать в столице специальную службу эвакуации автомобилей. Об этом сообщил корреспонденту БЕЛТА заместитель начальника ГУВД Мингорисполкома, начальник милиции общественной безопасности (МОБ) и специальной милиции (СМ), полковник милиции Александр Найденко.
В УВД Гомельского района Беларуси создана специальная группа быстрого реагирования, которая должна будет бороться с местными самогонщиками. Группа, как сообщает БелТА, будет ежедневно выезжать в район с рейдами, а также "принимать сообщения граждан о незаконном производстве и торговле алкоголя и незамедлительно на них реагировать".
В Беларуси объем платных услуг, оказываемых учреждениями культуры, будет расти. Об этом сообщил в интервью БЕЛТА министр культуры Республики Беларусь Владимир Матвейчук, который сегодня принимает участие в итоговой коллегии управления культуры Гродненского облисполкома.
"Золото" в лыжной эстафете 3х5 км на Всемирной зимней универсиаде в Турине завоевала команда Беларуси. Как рассказала корреспонденту БЕЛТА главный инспектор Министерства образования Валентина Балябо, в составе команды выступили две студентки исторического факультета Белорусского государственного университета Елена Санникова и Ольга Василенок, а также студентка Белорусского государственного университета физической культуры Ирина Нафранович.
У кожным беларускім горадзе ці мястэчку ёсць пэўныя памятныя гісторыка-культурныя месцы. У Магілёве — гэта старажытнае замчышча, у народзе — Магіла льва. Гэтае месца ўжо само па сабе каштоўнае, легендарнае. Але днямі стала вядома пра рашэнне пабудовы на замчышчы праваслаўнага храма.
Беларусь на международной сцене конкурса песни "Евровидение-2007" в Хельсинки представит Дмитрий Колдун. Такое решение сегодня по итогам выступления трех финалистов Национального телевизионного музыкального проекта "ЕвроФест" - отборочного этапа конкурса песни "Евровидение-2007" Дмитрия Колдуна, Дианы Гурцкая и группы The Project вынесло профессиональное жюри во главе с народным артистом Беларуси профессором Михаилом Финбергом.
Поправки в действующий закон "О торговле" внесены в «палату представителей» Советом Министров. Они разработаны с учетом правоприменительной практики и тенденций развития отрасли. Об этом в интервью корреспонденту БЕЛТА сообщил заместитель председателя нижней палаты Сергей Заболотец.