Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З вакна міліцэйскага кабінета выкінуўся 20-гадовы хлопец
17:27, 23/01/2007

З вакна службовага кабінета на трэцім паверсе будынка пінскага гарадскога аддзела міліцыі выкінуўся 20-гадовы пінчук і сканаў на месцы. Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры горада, малады чалавек быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 22 студзеня ў 1.25 па падазроне ў здзяйсненні крадзяжу мабільнага тэлефона.

З заявай аб злачынстве ў дзяжурную частку Пінскага ГАУС па тэлефоне звярнуўся мясцовы жыхар. Ён паведаміў, што з 22 да 23 гадзін 21 студзеня ў яго кватэры пасля сумеснага распіцця спіртовага напою невядомы чалавек выкраў тэлефон.

Паводле пракуратуры, каля 1.50 падазраваны ў крадзяжы пінчук быў дастаўлены ў ГАУС для высвятлення абставінаў злачынства, бо менавіта пасля таго, як ён пайшоў з кватэры пацярпелага, заўважылі адсутнасць тэлефона. У 2.50 малады чалавек быў агледжаны ў Пінскім наркадыспансары. У яго крыві было знойдзена прыкладна 2 праміле алкаголю. У 3.10 пінчук сам аддаў выкрадзены тэлефон, які знаходзіўся ў яго дома. З 3.20 да 3.50 у службовым кабінеце на трэцім паверсе будынка ГАУС праводзіўся допыт падазраванага, і ён прызнаўся ў здзяйсненні злачынства. У 4.26 пасля падпісання пратакола аб затрыманні малады чалавек папрасіў у следчага ліст паперы і нешта напісаў. Пасля чаго нечакана ўскочыў на стол і выкінуўся з вакна кабінета, разбіўшы целам падвойнае ваконнае шкло.

Малады чалавек упаў на бетонны парапет. Брыгада хуткай дапамогі на месцы здарэння канстатавала яго смерць. У кішэні загінулага была знойдзеная перадсмяротная запіска: “Прабач мяне, Каця і брат. Я заўжды буду ваш”. Усе акалічнасці здарэння высвятляе пракуратура Пінска.

У 2006 годзе загінулы быў асуджаны па ч.1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў) да года абмежавання волі і раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства і з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: