Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка збіраецца купляць нафту па сусветных цэнах?
14:50, 23/01/2007

Урад Беларусі цяпер вывучае пытанне, звязанае з магчымасцю паставак нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы з балтыйскіх партоў па нафтаправодзе Вентспілс – Наваполацк, паведаміў Аляксандру Лукашэнку першы віцэ-прэм’ер урада Уладзімір Сямашка ў аўторак падчас наведвання кіраўніком дзяржавы РУП “Дружба” ў Наваполацку. Заяву віцэ-прэм’ера прэс-цэнтру Хартыі’97 пракаментаваў вядомы эканаміст, кіраўнік Цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук.

– Перавоз нафты танкерамі – агульнапрынятая сусветная практыка. Ноу-хау тут ніякага няма. Так працуюць польскія і балтыйскія НПЗ. Калі няма трубаправода, але ёсць выхад да мора – пытанне вырашаецца проста. Але гэтую перспектыву трэба разглядаць з пункту гледжання фактара цаны. А цэны на нафту ў гэтым выпадку будуць сусветнымі. Але тады і ў Расеі можна купляць нафту па сусветных цэнах.

Калі беларусы будуць гэтак працаваць, усе мары ўрада пра нафтавую “халяву” можна пакінуць у мінулым. Цяпер мы бачым, што пераход на рынкавыя ўмовы выкрывае ўсю шэрасць і “чарнуху” схем нафтаперапрацоўкі ў Беларусі. Цэны на расейскую нафту для нашай краіны сёння зусім не сусветныя. Аднак беларускія нафтаперапрацоўнікі адзначаюць, што яны працуюць на страту. Так, такая ў нас падатковая нагрузка на гэтыя прадпрыемствы, і такія “шэрыя схемы”. Без якіх яны, тым не менш, працаваць не хочуць.

Расейскія кампаніі таксама заявілі, што больш не выгодна працаваць у Беларусі. Гэта таксама нерэальна. На такіх умовах, страты ў расейцаў невялікія. Думаю, што іх сцвярджэнні скаардынаваныя з кіраўніцтвам Расеі.

А ўвогуле для таго, каб рэалізаваць стратэгію, прапанаваную Сямашкам, беларускім уладам, найперш, трэба нармалізаваць адносіны з Латвіяй або з Украінай. І іх рашэнне аб супрацоўніцтве з Беларуссю ўсё роўна будзе каардынавацца з ЕЗ. Нафтавы бізнэс вельмі палітызаваны. Калі беларусы хочуць уклініцца ў гэтыя праекты, трэбна рэальная, а не дэкларатыўная нармалізацыя стасункаў з Еўразвязам, – лічыць эканаміст.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: