Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Службоўцы блытаюцца ў паказаннях на судзе па справе царквы «Новае жыццё»
16:16, 23/01/2007

Пры разглядзе 23 студзеня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе пазову менскай Царквы “Новае жыццё” Аб’яднання суполак хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўнікі Менгарвыканкама давалі супярэчлівыя паказанні. Такую выснову можна зрабіць з адказаў прадстаўнікоў гарадскіх улад на прапанову суддзі Алены Караткевіч назваць нарматыўна-прававы акт і прадугледжаны ім пералік дакументаў для атрымання рэлігійнай суполкай дазволу Менгарвыканкама на будаўніцтва ў сталіцы культавага будынка, паведамляе БелаПАН.

Так, галоўны спецыяліст аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Менгарвыканкама Алена Радчанка адзначыла, што пералік дакументаў для атрымання дазволу на ўзвядзенне храма вызначаны практыкай: непасрэдным указаннем кіраўніка дзяржавы і лістом Адміністрацыі прэзідэнта.

Прадстаўнік Менгарвыканкама Ігар Каспяровіч спачатку заявіў, што кожны заказчык сам вызначае спіс неабходных дакументаў для атрымання дазволу на будаўніцтва культавага будынка, а потым занёс папраўку. Сутнасць яе зводзіцца да таго, што для кожнага заказчыка вызначаны свой пералік дакументаў для атрымання адпаведнага дазволу.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення рэгулявання забудовы камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама Аляксея Вагі, падставай для атрымання дазволу на будаўніцтва храма ў сталіцы з’яўляецца горадабудаўнічая дакументацыя.

Як падкрэсліў юрыст Царквы Сяргей Луканін, усе дакументы, якія патрабавалі гарадскія ўлады ад суполкі, з’яўляюцца “плёнам уласнага ўяўлення службоўцаў”.

Суддзя адклала паседжанне па справе на "непрацяглы тэрмін" і прапанавала прадстаўнікам адказчыка даць суду нарматыўна-прававы акт з пералікам дакументаў, неабходных для атрымання дазволу для будаўніцтва храмаў у Менску.

Суд разглядае пазоў Царквы аб прызнанні пазапраўным рашэння Менгарвыканкама ад 17 жніўня 2005 года аб пазбаўленні суполкі зямлі і будынка, аб перапрафіляванні будынка кароўніка ў культавы і змене мэтавага прызначэння зямельнага ўчастку, а таксама аб спагнанні з Менгарвыканкама страт, панесеных Царквой у памеры ўсіх сум дзяржпошліны, выплачанай ісцом цягам мінулага года ў сувязі з абскарджаннем пазапраўнага рашэння гарадскіх улад (1 млн. 829 тыс. рублёў).



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: