Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крымінальны пераслед Сяргея Гумінскага працягваецца 18:21, 23/01/2007
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што моладзевы актывіст з Воршы Сяргей Гумінскі 22 студзеня быў зноў дапытаны ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе за нанясеньне палітычных графіці па арт. 341 КК РБ. У аддзяленьні міліцыі яму афіцыйна была ўручана пастанова аб гэтым.
У ёй таксама напісана, што “Гумінскі Сяргей уначы з 23 на 24 сьнежня 2006 г. з мэтай апаганьваньня будынку на сцяне д.57 па вул. Леніна ў Оршы выканаў надпіс цынічнага зьместу”.
Нагадаем, што Сяргея Гумінскага 24 сьнежня ўжо дапытвалі па гэтай справе, у ягонай кватэры былі праведзеныя некалькі вобыскаў. 10 студзеня на допыце ў Аршанскім ГАУС ён быў жорстка зьбіты супрацоўнікамі міліцыі за тое, што размаўляў па беларуску. Хлопец зьвярнуўся са скаргаю ў пракуратуру на дзеяньні міліцыі. 12 студзеня Гумінскага зноў выклікалі ў міліцыю, дзе на яго склалі пратакол па арт. 156 і 166 КаАП, а суд пакараў яго 3-дзённым арыштам.