Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністр культуры: У 2006 годзе ў Беларусі адбылося больш за 400 агітканцэртаў за Лукашэнку 13:28, 23/01/2007
Мінулы год быў паспяховым для культуры краіны. Практычна ўсе калектывы, у тым ліку рэспубліканскія, абласныя, раённыя, прынялі актыўны ўдзел у акцыі “За сильную и процветающую Беларусь”, падчас якой адбылося больш за 400 канцэртаў. Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА міністр культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матвейчук, які сёння прымае ўдзел у выніковай калегіі ўпраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама.
Нагадаем, што дадзеныя канцэрты адбыліся ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. У канцэртах, якія прайшлі па ўсёй краіне, бралі ўдзел не толькі беларускія, але і расейскія поп-выканаўцы. Падчас мерапрыемстваў ішла агітацыя за Аляксандра Лукашэнку, за што праваабаронцы і назіральнікі абвінавацілі ўлады Беларусі ў выкарыстанні адміністрацыйнага рэсурсу падчас перадвыбарнай кампаніі.