Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч сёння сустрэнецца з генеральным сакратаром ХДС
12:05, 23/01/2007

Лідэр Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч сёння ў Менску сустрэнецца з генеральным сакратаром Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Нямеччыны (ХДС) Рональдам Пофалам. ХДС – кіруючая партыя Нямеччыны.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе А.Мілінкевіча, нямецкі палітык адной з мэт свайго візіту ў Беларусь назваў падтрымку дэмакратычнай апазіцыі ў яе “мірнай барацьбе за свабоды і правы чалавека”.

“Нямеччына будзе і надалей падтрымліваць лідэра дэмакратычнага руху Аляксандра Мілінкевіча і дапамагаць дэмакратычным сілам Беларусі. Гэта ўражвае – з якой адвагай беларусы змагаюцца за дэмакратычныя змены ў сваёй краіне”, – адзначыў Рональд Пофала напярэдадні візіту ў Беларусь.

У Менску, паведаміла прэс-служба Мілінкевіча, генеральны сакратар кіруючай партыі Нямеччыны найперш хоча ацаніць, ці адбыліся ў Беларусі якія-небудзь змены пасля дзвюх выбарчых кампаній: прэзідэнцкіх і мясцовых выбараў. Р.Пофала мае намер зноў звярнуцца да беларускіх уладаў з заклікам вызваліць усіх палітвязняў, аднавіць палітычныя свабоды і стварыць умовы для бесперашкоднай працы незалежных СМІ.

Генеральны сакратар ХДС наведае Менск разам з дэпутаткай бундэстага Мары-Луізай Бек. Ён мае намер сустрэцца таксама з Ігарам Рынкевічам, адвакатам Аляксандра Казуліна, былым палітвязням Сяргеем Скрабцом, шэрагам беларускіх грамадскіх дзеячаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: